Булён ’булён, суп з бульбы’ (Сцяшк. МГ, БРС, Шат., Касп., Сцяц. Нар.). Сцяц. (Нар., 48) лічыць, што слова запазычана праз польскую мову. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 240. Параўн. укр. бульо́н ’від бульбы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вазоны 1 ’від узору’ (КЭС). Да вазоны 2. Магчыма, семантычнае збліжэнне з вязаць ’плесці ўзоры’.
Вазоны 2 ’пакаёвыя кветкі’, (докш., КЭС). Метанімічны перанос з вазон 1, мн. л. па аналогіі з кветкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вало́жскі (баран) ’від буйнога барана’ (КТС). Да валахскі. Параўн. тлумачэнне Насовіча да слова валоскі ’тс’: «валахскі, з Валахіі» (Нас., 65). Фанетычная пераробка слова, магчыма, пад уплывам збліжэння з дзеясловам ва́лашыць, ва́лажыць, вало́жыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паві́ха ’від асакі’ (Сл. ПЗБ), повіха ’павіліца’ (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *павіхаць < віхаць (гл.)., ’віхляць, хістаць’ і далей да віць. У аснове намінацыі ляжыць ўяўленне аб тонкім хісткім сцябле. Параўн. яшчэ вікла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мальсабі́нка ’від хатняй расліны, якая цвіце невялікімі чырвонымі кветкамі’ (докш., Янк. Мат.). У выніку перастаноўкі м…б з б…м. Параўн. віл. бальсаві́нка (Сл. ПЗБ) з бальзамі́нка < бальзамін ’расліна Impatiens balsamina Desp.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́цькало ’сава’ (Сцяшк. МГ; ваўк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), пуотькач ’дзікая птушка’ (Бес.), ’сыч’ (беласт., Сл. ПЗБ), параўн. укр. дыял. пу́тькало ’від чаплі; сыч’. З гукапераймальнага поць‑поць. Параўн. таксама пу́цкела ’перапёлка’.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разгіба́нка ’від лодкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеяслова разгіба́ць ’выпрастаць, распрастаць сагнутае’ (ТСБМ). Матывацыяй назве паслужыла форма або спосаб пабудовы (у выдзяўбаную калоду льюць кіпень і ставяць распоркі). Да гнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таксо́ўка ’легкавы аўтамабіль’ (Скарбы, Сцяц. Сл., Сцяшк.), таксо́ўка, таксу́вка ’тс’ (Сл. ПЗБ), таксу́фка ’тс’ (Сцяшк.). З польск. taksówka ’таксі’ з пераасэнсаваннем на заходнебеларускай глебе ’найбольш распаўсюджаны від транспарту для пасажыраў’ (гл. таксі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пялётка ’бярэт’ (паст., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pilotka ’пілотка’, ад pilot ’пілот’, г. зн. ’шапка, першапачаткова характэрная для пілотаў’, параўн. піло́тка ’від вайсковай шапкі’ (запазычана з рус. пило́тка ’тс’, ад пило́т ’лётчык’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрыві́ць ‘азярэдзіць’ (бялын., Нар. сл.), стрыўё ‘старадаўні від азяроду, у якім папярочныя жэрдкі клаліся на елкі з часткова абрубленымі сукамі’ (там жа). Да астрова (гл.) з адпадзеннем пачатковага а‑, характэрным для гаворак Магілёўшчыны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)