Мурцава́ць ’есці з вялікім апетытам’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. mùrdyti ’запіхваць’, ’таўчы’. Зычны ‑ц‑ пад уплывам мурцоўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куўсця́к ’жмут сена’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. kuokštas ’тс’. Бел. слова, відаць, змяніла сваю першасную форму пад уплывам касцяк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакаматы́ў ’машына для перамяшчэння па рэйках вагонаў, цыстэрнаў, платформаў і пад.’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачака́нка ’чаканне’ (Шпіл., Нас.), пачака́нне ’тс’ (Яруш., Нас.). Да чака́ць (гл.). Прыстаўка па‑ пад уплывам польск. poczekać, poczekanie ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачопісты ’спрытны’ (гродз., Сл. ПЗБ). Відаць, семантычна аформлена пад уплывам польск. poczepić się ’(з энтузіязмам) узяцца рабіць што-н.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўстрэ́ссюпад стрэхамі’ (круп., Сл. ПЗБ). З ⁺падстрэлю, якое замест падстрэшшу. Аб мене ш > с гл. Карскі, 1, 386.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераказі́цца (перэ́казіцца) ’вельмі змяніцца тварам пад уплывам чагосьці дужа непрыемнага’ (Растарг.), смал. перекази́ть ’сапсаваць’. Да пера- і казі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́жам ’плазам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш.). З пла́зам, у якім ‑з‑ > ‑ж‑пад уплывам лежма, лёжма < ляжа́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́хі ’баязлівы’ (свісл., Сл. ПЗБ). Да плохі (гл.). Няясны пераход ‑ло‑ ў ‑яу‑, магчыма, пад уплывам плюхлы ’вялы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухнец́ь ’пышэць, раз’ядацца’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Ад пу́хны ’пышны’ (гл.) па тыпу цёмны > цямнець і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)