эле́ктрик сущ., в разн. знач. эле́ктрык, -ка м.;

инжене́р-эле́ктрик інжыне́р-эле́ктрык;

рабо́чий-эле́ктрик рабо́чы-эле́ктрык.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эфемери́да ж.

1. зоол., уст. эфемеры́да, -ды ж.; аўся́нік, -ка м.;

2. перен. эфемеры́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карці́на, ‑ы, ж.

1. Твор станковага жывапісу, выкананы фарбамі на палатне, дошцы, паперы і інш. Пісаць карціну. Карціна І. Я. Рэпіна «Запарожцы». Выстаўка карцін.

2. перан. Тое, што можна бачыць або ўяўляць сабе ў канкрэтных вобразах. Прыгожыя карціны роднага беларускага пейзажу мільгалі адна за другой. Васілевіч. // Літаратурнае, вобразнае апісанне чаго‑н. Ніхто ні да Пушкіна, ні пасля яго не даў такой жывапіснай карціны Пецярбурга, як аўтар «Меднага конніка». Палітыка. Малюючы карціны бітваў Чырвонай Арміі з белапалякамі, напаўняючы гэтыя карціны рамантыкаю барацьбы, пісьменнік, аднак, не захапляецца толькі гэтым бокам падзей. Арабей. // Агульнае становішча чаго‑н. — Я раненька ў праўленне прыбег, усе дакументы па будаўніцтву — на стол: колькі збудавалі за гэтыя гады, колькі па планах трэба пабудаваць, колькі ёсць у нас на калгасныя патрэбы дошак, цвікоў — поўная карціна, адным словам. Савіцкі. [Камандуючы:] Вы павінны мець зусім ясную карціну абароны праціўніка. Крапіва.

3. Разм. Пра тое, што выклікае захапленне, здзіўленне сваёй незвычайнасцю. — А тут нашы самалёты — як бы іх знарок хто выклікаў. Адным словам — ка-а-рціна! Лынькоў.

4. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі. Драма ў трох актах і пяці карцінах.

5. Разм. Кінакарціна, кінафільм. Ля кінатэатра стаяла вялікая чарга — ішла новая карціна. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клок м.

1. жмут, род. жму́та м.; (волос) па́сма, -мы ж.; (шерсти и т. п.) касмы́ль, -ля́ м., разг. касмы́ліна, -ны ж., касмы́к, -ка́ м., камя́к, -ка́ м.;

2. (лоскут, обрывок) шмато́к, -тка́ м.; (сена, травы — ещё) жмуто́к, -тка́ м.; (кусок) кусо́к, -ска́ м.; (комок) камя́к, -ка́ м.;

изорва́ть в кло́чья падра́ць на шматкі́ (на кава́лкі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Ро́цезка, ро́тэзка ’вузкая палоска матэрыялу, якой завязваюць хвартух’ (пін., Шатал.). Супастаўляецца з ст.-рус. ретязь, укр. ре́тяз, польск. wrzeciądz, ст.-польск. rzeciądz, н.-луж. rjeśaz, в.-луж. rjećaz, чэш. řetěz, славац. reťaz ’ланцуг’. Кіпарскі (Gemeinslav., 263) дапускае старое слав. *relędzь, *retęgъ, якія, магчыма з герм. моў: ст.-ісл. rėkendi, rėkendr, ст.-англ. racente ’ланцуг’, ст.-в.-ням. rahhinza ’тс’. Дапускаецца ў якасці зыходнага герм. *reking, параўн. ст.-ісл. rekk ’путы, кайданы’ (гл. Фасмер, 3, 476), аднак сумніўна, каб герм. k дало слав. t. Махэк₂ (531) звяртае ўвагу на ст.-чэш. vrtoviez ’вяроўка, што звязвае вярхі ручак у возе’, якое з *vьrto‑vęzь і, абапіраючыся на гэтае слова, для retądzь выводзіць *vert‑ęz‑ь, а з гэтага — vřě‑ [на пісьме перадавалася як rzye‑]. Параўн. і ўкр. веретя́з (у Брукнера, 633). Форма з суф. ка, як укр. гуц. пері́зка ’пасак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

версифика́тор лит.

1. версіфіка́тар, -ра м., вершава́льнік, -ка м.;

2. ирон. версіфіка́тар, -ра м., вершаплёт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зо́дчий архітэ́ктар, -ра м.; до́йлід, -да м.; (строитель) будаўні́к, -ка́ м.; (в высоком стиле) зо́дчы, -чага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

золотни́кI (мера веса) уст. залатні́к, -ка́ м.;

мал золотни́к, да до́рог погов. малы́ залатні́к, ды дарагі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́лI

1. спец. запа́л, -ла м., запа́льнік, -ка м.;

2. (пыл, горячность) разг. запа́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́мтик м., уменьш. лу́стачка, -кі ж., скі́бачка, -кі ж.; скрылёк, -лька́ м., скры́лік, -ка м.; см. ломо́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)