пракансультава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.

Даць кансультацыю па якому‑н. пытанню. Сакратар сашчапіў рукі, схіліў набок галаву — так яму, мабыць, лягчэй было вымаўляць словы. — Дык вось, та-ва-а-арыш Ка-аліна, трэба спачатку а-акты са-аставіць, у-у-улік пра-а-авесці. Зойдзеш у выканком, та-ам цябе пракансультуюць. Асіпенка. Пракансультаваўшы колькі хворых, Яраш зноў адчуў сябе стомленым. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́менка ’назва па імені’; ’упамінанне’ (Нас.). Ад выменовываць, выменяць з дапамогай суф. ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́тальнік, мі́тъльніца ’непаседлівы, вярціхвост(ка)’ (міёр., З нар. сл.). Да мята́ць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́купка ’выкуп’ (Нас., Касп.). Рус. вы́купка ’тс’. Ад выкуп (гл.) з дапамогай суф. ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́кладка (БРС, Бяльк.). Рус. вы́кладка, укр. ви́кладка, чэш. výkladka. Да выкладаць пры дапамозе суф. ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пушка (БРС). Рус. вы́пушка. Да *выпушыць (параўн. рус. выпушить) з суф. ка. Гл. таксама пушыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́чанка ’вікавая салома’ (Мат. Гом.). Ад вічаны (вік + ян) пры дапамозе суф. ка. Гл. віка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапілі́каць (экспр.) ’перапілаваць’ (Скарбы). Да пера- і пілаваць з экспрэсіўным суфіксам працяглага дзеяння ‑і‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

соо́бщник саўдзе́льнік, -ка м., супо́льнік, -ка м., удзе́льнік, -ка м.; уст. хаўру́снік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грана́тнік, -ка, (о древесине и собир.) -ку м., бот. грана́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)