хо́раша нареч.

1. разг. краси́во;

2. безл., в знач. сказ. хорошо́, прекра́сно, сла́вно;

як х. жыць на све́це! — как хорошо́ (прекра́сно, сла́вно) жить на све́те!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сялі́ць ’уладкоўваць на незаселеных месцах, пасяляць’ (ТСБМ, Ласт.), сялі́цца ’пасяляцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Сержп. Прымхі). Укр. сели́ти, рус. сели́ть, чэш. sídlitiжыць, пражываць, знаходзіцца’, славац. sídliť ’насяляць’, серб.-харв. сѐлити ’высяляцца, выязджаць’, славен. selíti ’сяліць’, балг. посе́лвам ’тс’, макед. сели ’перасяляць’. Прасл. *sedliti, дэнамінатыў ад сяло, гл. (Бязлай, 3, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рай, ‑ю, м.

Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе знаходзяць шчаслівае існаванне душы праведнікаў пасля іх смерці. Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Прымаўка. // перан. Пра прыгожую мясцовасць; пра месца, дае можна шчасліва і прывольна жыць; пра добрыя жыццёвыя ўмовы наогул. — Рай! Зялёны рай! — захапляўся Мікалай Мікалавеіч, азіраючыся па баках. Шашкоў. З мілым па душы — рай і ў шалашы. Прымаўка.

•••

Рай адамкнуўся каму — адкрылася добрае жыццё, насталі добрыя ўмовы.

Рай зямны — незвычайна прыгожае месца, дзе ўсяго многа і дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сахлы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі. з якога выпарылася вільгаць. Высахлая рэчка. Высахлая бялізна. // Які выпарыўся (пра вільгаць).

2. Які звяў, ссох, перастаў жыць. Высахлае дрэва. □ На прымерзлай.. зямлі ляжала.. высахлае лісце. Чорны.

3. перан. Схуднелы. Высахлы твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлеві́зар, ‑а, м.

Радыётэхнічнае ўстройства для прыёму тэлевізійных перадач і іх гукавога суправаджэння. У кутку — тэлевізар, без чаго ў нашы часы проста жыць нельга. Скрыган. Над стрэхамі таксама правады, і ледзь не ўсюды антэны для тэлевізараў. Кулакоўскі.

[Ад грэч. tēle — далёка і лац. visio — бачанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удово́льствие ср.

1. здавальне́нне, -ння ср.; (удовлетворение) задавальне́нне, -ння ср.; (приятность) прые́мнасць, -ці ж.;

испы́тывать удово́льствие адчува́ць здавальне́нне (задавальне́нне, прые́мнасць);

с удово́льствием з задавальне́ннем;

2. (развлечение) заба́ва, -вы ж.; (утеха) уце́ха, -хі ж.;

ма́сса удово́льствий бе́зліч уце́х (заба́ў);

жить в своё удово́льствие жыць як душа́ жада́е, жыць без клапо́т (без турбо́т);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нямко́, ‑а, м.

Разм. Тое, што і нямы (у 1 знач.). Маці мяне папярэдзіла, што дзядзька Піліп будзе ў нас жыць і што ён — нямко. — Як нямко? — доўга не разумеў я. — Не чуе нічога і не гаворыць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Разм. Жыць дзе‑н. летам, заставацца дзе‑н. на лета. У карэннях травы .. летавалі мурашкі. Чорны. Мы ўжо так і думалі, што бабуля з намі не толькі перазімуе, але і будзе летаваць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́жыва, прысл. (у спалучэнні з дзеясл. «хаваць», «паліць» і пад.).

Жывым, у жывым стане. — Сам збіраецца сто год жыць, а другіх зажыва хавае. С. Александровіч. Сям’ю Кошуб — бацьку, маці, старэйшага брата і маленькую сястрычку — фашысты спалілі зажыва. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыллё ’месца, дзе жывуць’, жылец ’жыхар’. Рус. жилье, жиле́ц, укр. жилє́ (Жэлях.), жиле́ць. Ст.-рус. жилье ’жыллё’ (з XVIII ст.), з XVI ст. ’работа з прадастаўленнем жылля’, жилец (з XV ст.). Вытворныя на базе кораня дзеяслова жыць (гл.) з суфіксам элавага дзеепрыметніка ‑л‑ і адпаведным далейшым суфіксам (*‑ij‑e, *‑ьcь), відаць, яшчэ ў ст.-рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)