Рамс: у ра́мсавід гульні ў карты’ (Машара). З польск. ramsz ’гульня ў карты, у якой прайграе той, у каго застаецца больш ачкоў’ (< ням. Ramsch або франц. ramas ’куча, хлам’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіслі́ца ’шчаўе, Rumex acetosa L.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шн., Касп., Бяльк., Кіс., Нік., Няч.), ’заячая капуста’ (Мат. Гом.), ’кісліца звычайная, Oxalis acetosella L.’ (Кіс., Бейл.), ’від ажыны’ (ТС). Гл. кіслы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасе́кі: у пэрэсікэ, у пырысыкувід саржавага перапляцення (па чатыры пары)’ (драг., Уладз.). Да пера- і сек- < сячы (гл.). Параўн. перасек ’перасячэнне’ і перасеча (< прасл. *(per)‑sekja) ’тс’ (Дуж–Душ., ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разо́нцы ’бульба, разрэзаная напалам і звараная ў мундзірах’ (пін., Нар. лекс.). Утворана ад рэ́заць (гл.) з дапамогай суфікса ‑он(е)ц‑, як ляжа́нец ’абложная зямля’, перабіра́нецвід посцілкі’. Гл. таксама рэзанец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Разм. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных спраў. [Салаўянчык:] — Пасля работы, у канцы змены, мы збіраемся на лятучку і правяраем свае абавязацельствы. Грамовіч.

2. Разм. Пра лёгкі, хуткі від транспарту. Санітарная лятучка. □ Хутка пасля ўзрыву на месца аварыі прыбыла рамонтная лятучка. Краўчанка.

3. Крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.

1. Від даходу, не звязаны з прадпрыемніцкай дзейнасцю, які рэгулярна атрымліваюць уладальнікі капіталу, зямлі ці маёмасці. Зямельная рэнта.

2. Бестэрміновая дзяржаўная пазыка ў капіталістычных краінах, якая прыносіць трымальнікам аблігацый пастаянны даход. Дзяржаўная рэнта.

3. О Абсалютная зямельная рэнта — рэнта ў капіталістычных краінах, якую атрымліваюць прадпрыемствы з усіх участкаў зямлі, незалежна ад іх урадлівасці або выгаднасці размяшчэння ў адносінах да рынку.

[Фр. rente ад лац. reddita — вернутае, выплачанае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цырк, ‑а, м.

1. Від тэатральнага мастацтва, які ўключае акрабатыку, эквілібрыстыку, жангліраванне, клаунаду, эксцэнтрыку, дрэсіроўку жывёл і пад. У цырку, у трэцім аддзяленні, Назарава давала прадстаўленне, — Вялізных тыграў утаймоўвала яна. Корбан.

2. Будынак з амфітэатрам і арэнай, прызначаны для цыркавых паказаў; установа, якая арганізуе такі паказ. Калі пабачыў акрабатаў у цырку, дык яны так ачаравалі яго, што ў Ніка нарадзілася мара стаць калі-небудзь сапраўдным акрабатам. Лынькоў.

[Лац. circus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вытво́рчасць, -і, ж.

1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.

Таварная в.

2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.

В. сталі.

Фабрычная в.

3. Галіна, від народнай гаспадаркі.

Прамысловая, сельскагаспадарчая в.

4. Праца па непасрэдным вырабе прадукцыі.

Працаваць на вытворчасці.

Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, вада, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.

|| прым. вытво́рчы, -ая, -ае.

В. план.

В. працэс.

Вытворчая брыгада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Від мастацтва, у якім стварэнне мастацкіх вобразаў дасягаецца сродкамі пластычных і рытмічных рухаў цела чалавека.

Тэорыя танца.

2. Сукупнасць такіх рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музычны твор у рытме і стылі такіх рухаў.

Беларускі народны т.

3. толькі мн. Гулянка з музыкай, на якой людзі танцуюць; вечарынка.

Кожную суботу ў клубе былі танцы.

Ні да танца, ні да ружанца (разм., неадабр.) — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека.

|| прым. танцава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свіння́, -і́, мн. сві́нні і (з ліч. 2, 3, 4) сві́нні, свіне́й, ж.

1. Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння.

2. перан. Пра таго, хто робіць каму-н. непрыемнасці, пра няўдзячнага, нявыхаванага чалавека (разм.).

С. ты, а не чалавек.

3. перан. Пра бруднага, неахайнага чалавека.

Падлажыць свінню каму (разм., неадабр.) — зрабіць непрыемнасць.

|| памянш. сві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

Марская свінка — невялікая бясхвостая жывёліна-грызун.

|| прым. свіны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)