пакра́жа, ‑ы, ж.
1. Крадзеж. Усе Мядзведзічы ўзбуджаны былі пакражаю чацвярых коней. Крапіва. — У двары нашым зрабілася пакража, і .. пакража не абы-якая. Ядвігін Ш.
2. Украдзеная рэч. А там ускрай агародаў, завіхаючыся, прытарабаніў [Кандрат] пакражу да лазні і прыхаваў. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабраста́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Пакрыцца валасамі, шэрсцю і пад. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [партызаны] страшэнна паабрасталі бародамі. Чорны. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Абрасці якой‑н. расліннасцю з усіх бакоў. Дрэвы паабрасталі былі мохам і высыхалі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плаве́ц, плаўца, м.
Тое, што і плывец. Яны, упартыя, цыбатыя, худыя, Заўзятыя плаўцы і футбалісты — Курчатавы, Гагарыны, Купалы Спяшаюцца у дваццаць першы век. Грахоўскі. Па гэтых вірах цяпер плавала з дзесятак мужчын — гэта былі самыя лепшыя нашы вясковыя плаўцы. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразрыва́ны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад паразрываць 1.
2. у знач. прым. Разадраны. Гэта былі часамі вельмі ўжо зачытаныя кнігі, з паабдзіранымі вокладкамі, з паразрыванымі лістамі. Скрыган.
паразрыва́ны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паразрываць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спана́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., з інф. і без дап.
Абл. Прывыкнуць, прызвычаіцца рабіць што‑н. Летась былі спанатрылі ластаўкі ляпіць гняздо над самай галавой Хрыста, пакрысе залепліваючы яе граззю. Пташнікаў. [Цётка:] — А то спанатрыў [хлопчык]: абы-што, дык у слёзы. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трын-трава́, у знач. вык.
Разм. Усё адно, усё роўна, хоць бы што. [Лабановіч:] — Не ўспамінай ты пра .. [згрызоты]. Усё гэта трын-трава. Колас. Рукі ў падсуднага былі закладзены за спіну, ён ішоў і ўхмыляўся, быццам паказваючы, што яму ўсё трын-трава. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узо́рысты, ‑ая, ‑ае.
Аздоблены ўзорамі, з узорамі. Дом быў невялікі, .. з блакітнымі аканіцамі, з узорыстымі ліштвамі. Шахавец. На хвілінку [Мікола] спыніўся, глянуў на каляіну, выціснутую на абочыне ўзорыстымі шынамі матацыкла. Б. Стральцоў. Вокны былі завешаны доўгімі, аж да падлогі, узорыстымі фіранкамі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фюзеля́ж, ‑а, м.
Корпус лятальнага апарата, які служыць для размяшчэння экіпажа, пасажыраў і грузаў. Пад сонцам забліскалі алюмініевыя фюзеляжы знішчальнікаў. Паслядовіч. Былі добра відаць крыжы з белымі разводамі на крылах і на фюзеляжы, а таксама галовы лётчыкаў у чорных шлемах. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
харчразвёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Харчовая развёрстка — сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў у Савецкай дзяржаве ў 1919–21 гг., паводле якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве па цвёрдых цэнах усе лішкі сельгаспрадуктаў, што заставаліся звыш нормы, устаноўленай на асабістае спажыванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цукро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
1. Летні сорт ігрушы, якая дае дробныя прадаўгаватыя сакаўныя плады. Там, блізка каля плота бабкі Настусі, стаіць уцалелая ад пажару цукроўка. Місько.
2. Плод гэтага дрэва. Цукроўкі былі ўжо амаль спелыя. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)