Ікано́м ’кіраўнік маёнтка’, ’аканом у кляштары’, ’ашчадны гаспадар’ (Нас.), ікано́мія ’гаспода, панскі двор’ (Бяльк.), ст.-бел. икономъ, иканома ’эканом, загадчык гаспадаркі’. Формы з пачатковым відаць, са ст.-рус. икономъ, икономия (XI–XII стст.) < грэч. οἰκονόμος, οἰκονομία. Гл. Фасмер, 2, 125. Няма падстаў прыцягваць польск. ekonom для тлумачэння ст.-бел. икономъ, як Булыка, Запазыч. Гл. аканом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тальва́ ’падгорле ў каровы’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.). Паводле Дзендзялеўскага (там жа, 25), палескі рэгіяналізм няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́тлік ’укладка снапоў’ (зах.-мін., Выг., Бел.-укр. ізал.). З медлік, якое з мендлік ’тс’. Да мэндлік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядлівы ’меданосны’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑лів‑ы гл. Бел. гр.₂, 1, 302–303.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мярня́к, мернік ’вялікі гаршчок’ (ТС), малар. мырняк ’тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. мѣрникъ. Да мера (гл.) прасл. mera.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мардоўнік ’блёкат чорны, Hyoscyamus niger L.’ (гродз., Кіс.). Да мардава́ць < ст.-бел. мордъ ’смерць’: расліна мае атрутныя ўласцівасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́ціць ’ціха спяваць’ (Сцяшк. Сл.; стаўб., Сл. бел. нар. фраз.). Запазычана з польск. nucić ’тс’ (ад nuta ’нота’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паствіска, ст.-бел. паствіско, паствішко ’паша’ (1567 г.) запазычана са ст.-польск. pastwisko ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасцёбка ’лёгкае пакаранне розгай’ (Нас.). Рус. пск., цвяр. постёбка ’прымус, панукванне, падганянне’. Бел.-рус. ізалекса. Да сцябаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачослівы ’гасцінны’ (Касп.). Ст.-бел. почестливый (1478 г.) ’шаноўны’. Да по‑чьсть ’пашана’ < прасл. po‑čьstiti ’аказаць пашану’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)