Во́бруб ’плошча зямлі ў адным кавалку’ (КЭС). Рус. о́бруб ’дзеянне па дзеяслову абрубіць; калодзежны зруб’, укр. обру́б ’асобны кавалак зямлі, участак’, польск. obrąb, obręb ’абмежаваная тэрыторыя, участак, граніца’, в.-луж. wobrub ’край, абрубка адзежы’, чэш. obruba, серб.-харв. òbrub(a) ’край адзежы, кашулі’; ’нізкая каменная агароджа калодзежа’. Да абрубіць. Параўн. абрубак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плынь ’рух вады ў рэчышчы’, ’вада, якая цячэ’, ’мноства, маса чаго-небудзь, што рухаецца ў адным, напрамку’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас., Касп., Бяльк.), ’плаванне’ (Нас.), рус. смал. плынь ’моцная плынь ракі’. Арэальнае аддзеяслоўнае (ад плыць — гл.) утварэнне з суф. -нь з працэсуальным значэннем, як сховань, ка́зань, стынь, стоянь і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тычкам ’вельмі рана, да ўсходу сонца’ (чэрв., Жд. 3); зыходзячы з ілюстрацыі: я ўнучцы і гавару, каб ўстала ды пры́тычкам і папалола, пакуль сонца не узышло, значэнне вызначана недакладна; правільна, відаць, ’хутка, за кароткі час; адным намаганнем’, параўн. прытычкамі ’ўрыўкамі’ (Шат.). Першапачаткова Тв. скл. назоўніка пры́тычкі, які да прытыка́цца < тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўку́нчыкі ’камары’ (Сцяшк.), ’камары, што мітусяцца ў паветры клубком, таўкуць мак’ (Скарбы), ’від камароў’ (шчуч. Жыв. св.). Параўн. рус. дыял. толку́н ’камарыны рой (у цёплы летні вечар)’. Да таўчы́ся ’рухацца, таптацца на адным месцы’, гл. таўхаць, таўчы, адносна рускага слова гл. Фасмер, 4, 72 (параўноўвае з рус. толку́чка, гл. наступнае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашальмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго.

Разм.

1. Беспадстаўна аб’явіць нягоднікам, шэльмай; зняславіць каго‑н. [Лабановіч:] — Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно цябе заесць і ашальмуе. Няхай жыве вандроўніцтва! Колас.

2. Ашукаць, падмануць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкідны́, ‑ая, ‑ое.

Які можа адкідвацца, адкінуцца (у 2 знач.) (пра што‑н., замацаванае адным краем). У зале рассядаліся гледачы: стукалі адкідныя крэслы, шморгалі ногі. Карпюк. Чорная, з адкідным верхам машына ішла па самай сярэдзіне вуліцы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднапалча́нін, ‑а; мн. ‑чане, ‑чан; м.

Той, хто служыць ці служыў у адным палку з кім‑н. Паслухаў бы, як там [у Гдыні] шуміць прыбой, Як несціхана шалясціць галлісты Магутны бук па-над магілай іх — Аднапалчан-таварышаў маіх. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэйфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак.

1. Рухацца пад дзеяннем ветру або цячэння (пра лёд, судна і пад.).

2. Адхіляцца ад узятага курсу пад дзеяннем чаго‑н. (пра судна, самалёт).

3. Манеўруючы парусамі, заставацца прыблізна на адным месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няла́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Дрэнны, нядобры. Ад паварота і да паварота Адным дажджам адкрыты семафор. Няладная, нялёгкая пагода. Спяць самалёты сонца і прастор. Чэрня. / у знач. наз. няла́днае, ‑ага, н. Яшчэ на сярэдзіне дарогі адчуў.. [Астап] няладнае. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбэ́рсацца, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Раскідацца, распусціцца. Валасы разбэрсаліся.

2. Тое, што і разбарсацца. У адным месцы абора разбэрсалася, анучы аб’ехалі ўніз. Чорны. Разы са два за дарогу разбэрсалася абора, і Хадора нагіналася, каб завязаць яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)