дзе́я, -і, мн. -і, дзей, ж.

1. Дзейнасць, справа.

Там добрая д., дзе адзін арэ, а другі сее (з нар.).

2. Падзея, пра якую ідзе гаворка.

Д. адбываецца ў часы вайны.

3. Закончаная частка драматычнага твора або тэатральнай пастаноўкі.

Камедыя ў трох дзеях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзяўбці́, -о́ў, -бе́ш, -бе́; здзяўбём, здзеўбяце́, здзяўбу́ць; здзёўб, здзяўбла́, -ло́; -бі́; здзяўба́ны і здзёўбаны; зак., што.

1. Дзеўбучы, з’есці.

Кураняты здзяўблі тварог.

2. Дзеўбучы, зрабіць ямкі; параніць у многіх месцах.

Пеўні здзяўблі адзін аднаго.

Пешняй здзяўблі тратуар.

|| незак. здзёўбваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак.

1. што. Памнажаць адзін лік на другі.

М. пяць на два.

2. каго-што. Павялічваць у колькасці.

М. багацце краіны.

|| зак. памно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны.

|| наз. мно́жанне, -я, н. (да 1 знач.) і памнажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мі́тусь ’лежачы галовамі ў супрацьлеглыя бакі, «валетам»’ (лях., Сл. ПЗБ), драг. на́мытусь (Лучыц-Федарэц), мі́туські ’улукаткі’ (Жд. 1), мытусьадзін да аднаго задам’ (Кольб., 52). Укр. ми́тусь, митьма́, рус. митуси́ть ’падміргваць’, ст.-рус. митусь, митусъадзін насупраць аднаго’ (XIII ст.), ст.-слав. митѣ ’напераменку’, польск. mituś, серб.-харв. усу̀мит, су̏митице ’крыж-накрыж’. І.‑е. адпаведнікі: лат. mits, mitus, mite ’мена’, mitêt ’мяняць’, mitežām ’разам, талакою’, ст.-інд. mḗthati, mitháti ’чаргуе’, mithás ’папераменны’, авест. miϑtwa‑ ’спараваны’, лац. mūtāre ’мяняць’, mūtuus ’узаемны’, гоц. missōадзін аднаго’ (Зубаты, IF, 3, 136; Бернекер, 2, 62; Брукнер, 338–339; Фасмер, 2, 628–629).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Множыць ’павялічваць’, ’памнажаць адзін лік на другі’, множыцца ’размнажацца’, ’дабаўляцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., ТС). Прасл. mъnoziti (). Да многа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́ко во́ка, -ка ср.;

в мгнове́ние о́ка у вокамгне́нне, у адзін мо́мант;

бере́чь как зени́цу о́ка берагчы́ як зрэ́нку во́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднабо́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адзін бок большы або розныя па якіх‑н. прыкметах бакі.

2. перан. Накіраваны ў адзін бок, аднабаковы паводле свайго дзеяння, выяўлення. [Насця:] — Сорамна табе, Таня, зайздросціць чужому каханню, ды яшчэ такому аднабокаму. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадаўгава́ты, ‑ая, ‑ае.

Падоўжаны; большы ў даўжыню, чым у шырыню. У вузкім, прадаўгаватым пакоі паўзмрок, на стале, з краю, лямпа, вокны завешаны шчыльнай чорнай паперай. Навуменка. Свежыя, зялёныя, прадаўгаватыя — адзін у адзін — .. [агуркі] радавалі вока гаспадыні і госця. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўсцяж ’на працягу, на ўсёй працягласці’ (Нас.), ’цугам; кругам, суцэльнай паласой, сцяной, кальцом’ (Гарэц.), ’адзін за адным, гужам, цугам (пра коней)’ (Мал.), ’адзін за адным, выцягнуўшыся (пра бег коней)’ (Янк. 2), ’насцеж’ (Сл. ПЗБ), укр. навстяж, навстіж ’тс’. Гл. усцяж ’удоўж, на працягу’; значэнне ’насцеж’ узнікла ў выніку збліжэння блізкіх па гучанню слоў (Шуба, Прыслоўе, 116), параўн. наўсцеж ’насцеж’ (Ян., ТС), гл. насцеж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тандэ́м ’размяшчэнне адно за другім’, ’двухмесны веласіпед’ (ТСБМ). Праз польск. tandem ’двухколавы вазок, запрэжаны цугам, адзін за адным, коньмі’, ’веласіпед з двума сядзеннямі’, з англ. tandem ’размяшчэнне гужам, адно за адным; веласіпед для дзвюх асоб, якія сядзяць адна за адной’ < лац. tandem < *tamdem ’урэшце, урэшце рэшт’, што трансфармавалася ў значэнне ’ў даўжыню’, ’у працяг’, г. зн. ’адзін за адным’ (Сной₂, 750).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)