Ва́біла ’свісток для прынаджвання дзікіх птушак’ (КЭС, Інстр. II). Рус. вабило, в.-луж. wabidło ’вабік’, н.-луж. wabidło ’тс’, славац. vábidło ’прынада’, балг. ваби́ло ’сродак для вабення’, серб.-харв. ва́било. Прасл. утварэнне ад *vabiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вака́нсія (БРС). Запазычанне з рус. вакансия (Крукоўскі, Уплыў, 76), якое з’яўляецца кантамінацыяй ваканция (< польск. wakancja) і ваканс (фр. vacance) (Шанскі, 1, В, 6; Рудніцкі, 1, 295). Параўн. ст.-бел. ваканцыя < польск. (Булыка, Запазыч., 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вандза́ ’плакса’ (КСП). Параўн. рус. ва́ньзя, ваньзя́ і ваньдзя́ дурнаваты чалавек, цяльпук’ (СРНГ, 2, 38). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, ад уласнага імя Ванька, на бел. глебе кантамінаванага з вэндзіць; параўн. вандзонка ’лены, непаваротлівы чалавек’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветрадуй ’міфічная істота, якая ўвасабляе сабой вецер’ (КТС, А. Алешка). Ад вецер і дуць і суф. ‑уй (гл.). Параўн. укр. вітродуй ’вецер-дух’. Семантыка рус. дыял. ветродуй значна адрозніваецца ад бел. (СРНГ, 4, 203.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гула́ ’лухта, глупства’ (Нас.). Няясна. Магчыма, з хула́. Аднак не выключаецца, што ёсць сувязь са слав. дзеясловам *guliti. Параўн. рус. гу́лить ’жартаваць’, укр. гули́ти ’абдурваць’ і г. д. (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Да́рма́ ’дарма’ (БРС, Шат.). Рус. дармо́, дарма́, дармя́, укр. да́рма́, да́рмо, польск. darmo, чэш. darmo, славен. dármo ’тс’ і г. д. Прасл. *darьmo (утварэнне ад *dariti ’дарыць’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 192–193.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дасто́йны ’дастойны’ (БРС). Рус. досто́йный, укр. досто́йний, польск. dostojny, чэш. důstojný, балг. досто́ен і г. д. Прасл. *dostojьnъ ’тс’ — утварэнне ад слав. *dostojь ’годнасць’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 85–86; Слаўскі, 1, 157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дасу́жы ’дасужы’ (БРС). Рус. досу́жий, укр. досу́гий. Утварэнне ад *dosǫgъ ’вольны час; час, вольны ад працы’ (гэта апошняе — дэрыват ад прасл. *dosęg(a)ti). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 81–83; Фасмер, 1, 532.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драгама́н ’драгаман’ (БРС). Рус. драгома́н, укр. драгома́н. Запазычанне з усх. моў: з араб. мовы ў Егіпце, дзе форма targūman была ўзята еўрапейцамі (параўн., напр., ням. Dragoman). Першакрыніцай з’яўляецца асірыйскае targūmanu ’тс’. Гл. Клюге, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дука́т ’дукат’. Рус. дука́т, укр. дука́т. Запазычанне з італ. ducato ’тс’ праз ням. Dukat. Першакрыніцай з’яўляецца с.-лац. ducatus (вытворнае ад duca ’герцаг’). Гл. Фасмер, 1, 550; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 206–207.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)