прымірэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыміраць — прымірыць і прымірацца — прымірыцца (у 1 знач.).

2. Стан паводле дзеясл. прымірацца — прымірыцца (у 2 знач.). Язык .. [Чыкілевіча] казаў аб прымірэнні з горкаю доляю, а мыслі напружана шукалі спосабу самай жорсткай помсты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыніжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыніжаць — прынізіць і стан паводле знач. дзеясл. прыніжацца — прынізіцца.

2. Тое, што прыніжае чалавека, яго годнасць. [Вера] просіць прыйсці на старое месца, а першай гадзіне дня, калі .. [Мікалай] не лічыць гэтага прыніжэннем для сябе. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюсю́канне, ‑я, н.

Разм.

1. Дзеянне паводле дзеясл. сюсюкаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Хлопец здаваўся дурнаватым: адвіслая мокрая губа, доўгая, як у бусла, шыя, несамавітая, з сюсюканнем, гаворка. Навуменка.

2. Дзеянне паводле дзеясл. сюсюкаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ужыва́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ужываць — ужыць і стан паводле знач. дзеясл. ужывацца ​2; прымяненне, выкарыстоўванне. Пераноснае ўжыванне слова. □ Калісьці ў .. прадзеда [пана Магдановіча] ляжаў дзікі пустыр зямлі без усялякага ўжывання. Бядуля.

2. Ужытак (у 2 знач.). Знаходзіцца ва ўжыванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурката́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. буркатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння; буркатня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

веліча́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. велічаць (у 1 знач.).

2. Уст. Віншаванне песнямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віската́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. віскатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння; віскат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. ёкаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпнатызава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гіпнатызаваць; тое, што і гіпноз (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дагружаць — дагрузіць і дагружацца — дагрузіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)