парасцвіта́ць, ‑ае; зак.

Расцвісці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасцяга́цца, ‑аецца; зак.

Расцягнуцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўро́блівацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Урабіцца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўспо́рвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Успароцца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастраля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.

Разм. Застрэліцца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падако́шваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. што. Дакасіць у многіх месцах.

П. лугі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што і без дап. Завяршыць касьбу — пра ўсіх, многіх.

Аднавяскоўцы падакошвалі і падажыналі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазако́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Паклаўшы ў якое-н. паглыбленне, засыпаць зверху — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. у пясок.

2. што. Засыпаць, зараўнаваць усё, многае.

П. ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны зак.

1. што. Зрэзаць усё, многае; зняць няроўнасці ўсюды, у многіх месцах.

П. кветкі з клумбы.

П. купіны.

2. перан., каго (што). Праваліць на экзамене ўсіх, многіх (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперапаўза́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак., што, цераз што і без дап.

Перапаўзці — пра ўсіх, многіх.

Вусені паперапаўзалі з дрэў на сцяну.

Па-пластунску п. дарогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Ашалець, стаць шалёным — пра ўсіх, многіх.

Што вы пашалелі, рабіць такое!

2. Пабыць некаторы час у стане крайняга раздражнення (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)