пазраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны зак.

1. што. Зрэзаць усё, многае; зняць няроўнасці ўсюды, у многіх месцах.

П. кветкі з клумбы.

П. купіны.

2. перан., каго (што). Праваліць на экзамене ўсіх, многіх (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)