пашчапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскалоць на часткі, на шчэпкі. Танк, які толькі што важка сышоў з платформы, пашчапаў, зрушыў дзе-нідзе намошчаныя шпалы. Мележ. Пан размахнуўся і пашчапаў сваю стрэльбу аб хвою. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сарамата́ ’патаемныя часткі цела’ (Сл. ПЗБ), соромота́ ’палавыя органы’ (ТС), сарама́ценне ’тс’ (Байк. і Некр.), сарама́та ’сорам, ганьба’, сарама́ціць ’дакараць, выклікаючы пачуццё сораму’, ’ганьбіць, няславіць’ (КЭС). Да сорам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стані́на ‘аснова, на якой манціруюцца асобныя часткі машыны або станка’ (ТСБМ), дыял. ‘палатно ў 18 пасмаў на стан кашулі’ (Жд. 3), станіна́ ‘палатно’ (Жыв. сл.). Да стані (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабу́лка ’пятля ў ніце’ (Нар. сл.). Да кабылка5 (гл.), фанетыка (у на месцы ы) тыповая для гэтай часткі Палесся, параўн. сумежнае тураў. копуто ’капыт’, бук ’бык, бугай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Некалькі аднародных прадметаў, звязаных разам.

З. ключоў.

З. кніг.

2. Сухажылле, якое змацоўвае асобныя часткі шкілета, асобныя органы цела.

Расцяжэнне звязак.

Галасавыя звязкі.

3. У граматыцы: дапаможнае слова, якое ўтварае частку выказніка.

|| прым. звя́зачны, -ая, -ае (да 3 знач.) і звя́зкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. Захоўваць пры няўстойлівым становішчы раўнавагу пры дапамозе рухаў цела.

Б. на канаце.

2. Падводзіць баланс¹ (у 2 знач.; спец.).

3. што. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго-н. (спец.).

4. што. Ураўнаважваць рухомыя дэталі машын, механізмаў (спец.).

|| зак. збалансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

|| наз. балансава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены; зак., што.

1. Паставіць побач або ў адно месца.

С. снапы ў мэндлікі.

С. сталы ў адзін рад.

2. Атрымаць што-н. цэлае, злучыўшы асобныя часткі.

С. цягнік.

С. лякарства (перамяшаўшы кампаненты).

3. Зняць што-н. зверху.

С. вазоны з акна на падлогу.

|| незак. састаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. састаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разадра́ць, -здзяру́, -здзярэ́ш, -здзярэ́; -здзяро́м, -здзераце́, -здзяру́ць; -здзяры́; -задра́ны; зак. (разм.).

1. каго-што. Рэзкім рухам раздзяліць на часткі; парушыць што-н. цэлае, зрабіць драным.

Р. паперу на дробныя кавалкі.

Р. плашч.

2. каго. Пазбавіць жыцця (пра драпежных жывёл, птушак).

Воўк разадраў авечку.

3. што. Нанесці рану, драпіну.

Р. нагу аб дрот.

|| незак. раздзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

млець, мле́ю, мле́еш, мле́е; незак.

1. Траціць прытомнасць ад хвалявання, перажывання.

М. на пахаванні.

2. Слабнець, дранцвець, нямець (пра часткі цела).

Рукі млеюць.

3. перан. Заміраць ад якога-н. моцнага пачуцця.

Хлопчык млее ад шчасця.

|| зак. самле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і замле́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е (да 2 знач.).

|| наз. мле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Размязжу́ліць ’раструшчыць’ (Нас.), размяжджу́рываць ’груба расціскаць’ (Юрч. СНЛ), мяжджу́рыць ’расціскаць’, ’біць, таўчы’, ’прагна есці’ (там жа), размяжжурыць ’разбіць на дробныя часткі’ (Шымк. Собр.), ’раздушыць’ (Касп.). Ад мязга́1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)