хрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.

1. Утвараць горлам хрыплыя гукі. Алеська ўспомніў, як цяжка хрыпіць дзед, як страшна, калі ён трызніць. Хомчанка. // безас. Пра хрыпы ў грудзях, горле. У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях. Шамякін. // Утвараць хрыплыя гукі (аб рэчах). Вось дзядзька люльку раздзімае, Цыбук хрыпіць, пішчыць, спявае. Колас.

2. Мець у голасе хрыпату, утвараць хрыпенне замест крыку, слоў. Каля Васі, лаючыся, хрыпелі і тузаліся дзве постаці. Мележ. Партызаны кашлялі, хрыпелі прастуджанымі горламі. Навуменка. // Гучаць хрыпла (пра голас). Мінут праз пяць з [рэпрадуктара] .. гучыць музыка і хрыпіць голас спартыўнага інструктара. Нядзведскі. Голас [палкоўніка] зрываўся, хрыпеў. Лынькоў.

3. Гаварыць, крычаць хрыпла, з хрыпам. — Я табе пакажу сведак, — хрыпеў Віктар і вырываўся. Гаўрылкін. — Набегаўся, нябось, — хрыпеў.. [Харытон], цяжка дыхаючы. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скілу́ндзі ‘скручаны здор у форме рулета’ (ігн., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ. дыял. skelúndzis, літар. skilándis ‘страўнік, напханы мясам’ (там жа), запазычана ў старабеларускую мову з літоўскай (1506 г., Булыка, Лекс. запазыч., 119); меркаванні пра польскае пасрэдніцтва (Анікін, Опыт, 280) цяжка давесці. Гл. таксама шкілундзя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́мны ’стомлены’ (калінк., Сл. ПЗБ, Ласт., Пятк. 2), то́мный ’хворы, нездаровы (пра жывот, цела і пад.)’ (Бяльк.). Вытворныя ад тамі́ць, гл. Сюды ж то́мнацяжка (ад душэўных перажыванняў’) (Бяльк.), ’кепска, дрэнна’ (Касп.), ’кепска, млосна’ (Стан.), то́мнасьць ’стомленасць’ (Мат. Гом.), ’томнасць, знямога ад душэўных перажыванняў’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тух — выклічнік, што перадае глухі стук, удар, стрэл: се́рца тух, тух, як ня выскачыць (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне. Сюды ж ту́хаць ‘стукаць нагамі пры хадзьбе’ (Варл.), ту́хкацьцяжка, гулка тупаць, бегучы ці ходзячы’ (Нар. Гом., Янк. 3.), тухаце́ць ‘неспакойна біцца (пра сэрца)’ (чэрв., Гіл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набэ́дрыкі ’збруя’ (Байк. і Некр., Бяльк.), ’частка збруі’ (карэл., Янк. Мат.). Гл. набе́дрыкі ’тс’; цяжка вытлумачыць спалучэнне бэ, што, магчыма, звязана з дээтымалагізацыяй слова і ўспрыняццем яго як запазычанага, але польск. nabiedrznik ’тс’. Можна дапусціць таксама ўкраінскае пасрэдніцтва, параўн. палеск. набе́дрыки ’тс’ (Лысенка, СПГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

да́же

1. усилительная част. на́ват;

да́же предста́вить тру́дно на́ват уяві́ць ця́жка;

2. в знач. присоединительного союза на́ват; аж;

пришли́ все, да́же де́ти прыйшлі́ ўсе, на́ват дзе́ці;

бы́ло о́чень тепло́, да́же жа́рко было́ ве́льмі цёпла, аж го́рача.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ля́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш. Бурлацкая лямка. □ Ісці было цяжка. Лямкі рэзалі плечы, а рэчавы мяшок спаўзаў на левы бок. Асіпенка. Мікола памог адвязаць лямкі, сабраць коўзкі і халодны шоўк парашута. Новікаў.

•••

Цягнуць лямку гл. цягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засмя́гнуць і засма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Звяць, засохнуць ад недахопу вільгаці. — Дзякаваць богу, дачакаліся, а то ж усё засмягла, лён аж пакруціўся, — радавалася гаспадыня першаму чэрвеньскаму дажджу. Грахоўскі.

2. Высахнуць, перасохнуць (пра губы, рот). [Хвошч] цяжка, з надрывам соп.., бо не было як дыхаць — у роце ўсё засмягла. Лупсякоў. Засмаглі вусны, і запёкся рот. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Успомніць, прыгадаць. Хачу згадаць я светлы час, Што да жыцця паклікаў нас, Паход Кастрычніцкі згадаць, Аб людзях бедных расказаць. Куляшоў.

2. Угадаць, прадбачыць. Што пачнецца раней — наступленне ці блакада — вельмі цяжка згадаць. Брыль. Напэўна, праведаў вораг, Згадаў па тваёй хадзе, У які ты імкнешся горад, Якою дарогай ідзеш. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

1. Рухі мышцаў твару, якія выражаюць перажыванні, пачуцці, настрой. [Багуцкі] прыглядаўся да людзей, да іх твараў, рабіў здагадкі аб іх настроях па іх знешняму выгляду, па рухах, па ледзь улоўнай міміцы. Лынькоў.

2. Мастацтва выражаць пачуцці і настрой адпаведнымі рухамі мышцаў твару. Заікам цяжка гаварыць, таму пры размове яны дапамагаюць сабе мімікай. Карпюк.

[Ад грэч. mimikós — пераймальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)