Перэбрына ’рэберная частка свіной тушы’ (Растарг.) — у выніку памылковага успрымання пярэ‑, як перэ‑. Да парэбрыйа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́згаць ’плявузгаць’ (баран., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі пляскаць (параўн. пляскаць языком ■ — ТСБМ) і плявузгаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́са ’кавалак’ (гродз., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі польск. płosa ’палоска’ і плястар ’кавалак мёду’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ржа́нік ’жытні хлеб’ (нараўл., Мат. Гом.) — у выніку намінацыі з ржаны хлеб. Да іржа 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́сьпіска ’распіска (дакумент)’ (Бяльк., Нар. Гом.) — у выніку кантамінацыі роспісь і рус. расписка. Да піса́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сумабро́д ’вар’ят, дзівак’ (Бяльк.). Відаць, у выніку пераасэнсавання з рус. сумасбро́д ’вар’ят’ (’які ходзіць з сумой’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́лубка ‘карэнная жыхарка’ (ТС). У выніку перастаноўкі зычных з ту́булка ‘тс’ (стол, Жыв. НС), гл. тубалка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тушэ́тка ‘канапа’ (Сцяшк. Сл.). У выніку прыпадабнення к‑ > т‑ з кушэтка (гл.), параўн. кухталь/тухталь, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зато́е, злучн.
1. Злучае сказы і члены сказа пры замяшчальным супастаўленні; па значэнню адпавядае словам: «аднак», «але», «у той жа час». Жыта на «лужках» вымакла зусім, затое на гары і пад лесам сцяной ідзе. Лынькоў. У паветры ўжо адчуваўся подых блізкай восені. Днём усё яшчэ было горача. Затое ноччу дацінаў холад. Асіпенка. / Часта ў спалучэнні з «але», «ды». Не важна, хто каго перамог, але затое ўсім весела. Скрыган. І сілу [Марылька] мела, як у таго камара. .. Ды затое была .. такая смелая, што і хлопец другі не дакажа. Якімовіч.
2. Ужываецца для выражэння выніку; па значэнню адпавядае словам: «таму», «у выніку гэтага». Нібы па кнізе ён чытае Чужыя мыслі ў галаве. Затое ж ён так хіліць, горне К сабе паноў і панскіх слуг. Колас. Часам кавалак у рот не лез ад стомы. Затое ж запас вадзіўся. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)