абсі́вераны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абсівераць.
2. у знач. прым. Які патрэскаўся, стаў шурпаты на ветры, холадзе (пра скуру на руках, нагах, твары). Адразу шуснулі ўгару сотні абсівераных чырвоных рук і пакацілася гамана. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аслупяне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў нерухомы ад моцнага ўзрушэння; анямелы ад здзіўлення. Скончыўшы чытаць,.. [дзяўчына] нейкі час стаяла ў аслупянелай задуме і раптам прытулілася ілбом да дрэва і заплакала. Чорны. Анежка стаяла, аслупянелая ад нечаканасці, глядзела ўслед Алесю. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пта́ха, ‑і, ДМ птасе, ж.
Разм. Птушка. Нырне птаха з галавой у ваду, і хвіліну-другую толькі хвост, як венік-дзяркач, тырчыць на паверхні. Навуменка. [Дзед:] — Не прывык ты, галубок, на адным месцы быць. Пералётнай птахай стаў. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Станьго́м ‘у безвыходнае становішча (пастаўлены)’ (Нас., Яруш., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘на дыбкі (аб кані)’ (Нас.), ‘у нерашучасці’: што ты стаў станьгом? (Бяльк.). З станько́м ‘у стаялым становішчы’ (Нік. Очерки) з экспрэсіўным азванчэннем к — г. Рэдкі дэрыват ад ста́нуць ‘стаць’, параўн. наз. стань ‘пост’ (Стан.), дэвербатыў ад гэтага дзеяслова з суф. ‑к‑. Канчатак Т. скл. тут можа быць вынікам аналогіі з прыслоўямі тыпу бяго́м, гл. Карскі 2–3, 75. Параўн. і стальга́, стальго́м ‘стоячы і застыўшы’ (Юрч. Вытв.), магчыма, звязаныя з формай прошлага часу дзеяслова стаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
памутне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў мутным, непразрыстым. Вокны высока над зямлёй, і цераз іх, за памутнелымі шыбамі, можна ўбачыць толькі палову столі і самы верх супрацьлеглай сцяны. Галавач. // Які стаў мутным, прыняў неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд). Жанчына памутнелымі вачыма пазірае на траву. Мележ.
2. перан. Які страціў яснасць, зацямніўся (пра думкі, розум і пад.). У памутнелай свядомасці Кузняцова праплыў твар жонкі, дзяцей, родны завод... Пташнікаў.
3. Які страціў выразнасць абрысаў; расплыўчаты. І ўсё наўкола нас — і палянка, і камень, і лес апранаецца ў памутнелыя шэрыя тоны. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набале́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў вельмі балючым ад працяглага болю. Набалелая рана. // перан. Які стаў вельмі адчувальным яд доўгіх пакут. Крык набалелай душы. □ Не плач, шматпакутная маці! Мы прыйдзем і ласкай сагрэем Тваё набалелае сэрца. Панчанка.
2. перан. Які даўно наспеў і патрабуе неадкладнага вырашэння. Набалелая праблема. // Які накапляўся, збіраўся на працягу доўгага часу. [Баец] быў змораны, цяжка дыхаў і гаварыў з даўно набалелай злосцю. Быкаў.
3. у знач. наз. набале́лае, ‑ага, н. Тое, што мучыць, выклікае пакуты. Маці ішла побач з сынам і выказвала набалелае за гады. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памы́йніца, ‑ы, ж.
1. Памыйная яма, месца, куды выліваюць памыі.
2. Пасудзіна, у якую зліваюць памыі. Адам зайшоў у хату.., кіўнуў нязванаму госцю галавой і з гаспадарскай заклапочанасцю ступіў да памыйніцы, стаў паліваць з кубка сабе на рукі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што і чаго.
Крыху, нямнога прыбавіць. Падбавіць цукру ў чай. □ Раптам .. [Васілю] здалося, што наперадзе нехта ідзе .. Васіль падбавіў хады. Чалавек пачуў яго, стаў. Мележ. / у безас. ужыв. — О, снегу падбавіла за ноч, — сказаў .. [дзед]. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патранта́ш, ‑а, м.
Сумка з гнёздамі для патронаў. Янук агледзеў зброю, патранташ. Развітваючыся, ён прытуліў Раіну да грудзей: — Бывай, мне час... Танк. [Апанас Фаміч] кінуў здабычу пад ногі, выняў са ствалоў пустыя гільзы і стаў іх засоўваць у гнёзды патранташа. Ракітны.
[Ням. Patrontasche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.
Жуючы, размяць; разжаваць. [Гарбач] успамянуў, што ад учарашняга пачастунку засталося яшчэ трохі цукерак. Ён можа аб’ядацца сёння колькі хоча. Захапіўшыся гэтаю думкаю, ён не перажаваў добра сыру. Сыр стаў у горле. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)