Некерко ’гваздзік-травянка, Dianthus deltoides L.’ (гродз., Кіс.). Няясна; магчыма, дэфармаваная з мэтай ахоўнай магіі назва, параўн. іншыя назвы расліны іскаркі, сярдзечнік; ва ўсякім разе спалучэнне ‑ке‑ не з’яўляецца характэрным для названага арэала, аднак смал. некенький ’якісьці; не варты ўвагі’ можа сведчыць аб прыналежнасці назвы да «шыфраваных» найменняў раслін тыпу польск. nietoto і пад., параўн. і польск. дыял. niekieryнекаторы, няпэўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашалапу́цець ’страціць (на некаторы час) здольнасць рэагаваць у выніку моцнай стомленасці або ў сувязі з нечаканым здарэннем’ (Янк. I), ашылапець ’аслупянець, скамянець’ (Бяльк.). Да шолап выкл. ’шась!’, параўн. шало́паць ’разумець, разбірацца’, першаснае ’корпацца, шастаць’, шалапут ’разгублены, узрушаны, няўважлівы чалавек’, параўн. драг. ошолоп ’асталоп, дурань’ (Клім.), укр. шолопати шастаць, корпацца’ (Карпат, диал. оном., 474), шалопокіти ’выдаваць глухі гук, шастаць’. Гл. ашалапуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пэ́ўны, -ая, -ае.

1. Дакладна вызначаны, прызначаны.

Сустрэцца ў пэўным месцы.

2. Ясны, несумненны.

Даць п. адказ.

3. Некаторы, той ці іншы.

У працы выяўлены пэўныя недахопы.

4. Такі, якому можна даверыцца, надзейны.

П. чалавек.

Пэўная схованка.

5. Упэўнены, цвёрды.

Ісці пэўным крокам.

|| наз. пэ́ўнасць, -і, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отде́льный

1. (обособленный) асо́бны;

отде́льная ко́мната асо́бны пако́й;

2. (единичный) паасо́бны; (некоторый) некато́ры;

в ка́ждом отде́льном слу́чае у ко́жным паасо́бным вы́падку;

3. (самостоятельный) асо́бны;

отде́льный батальо́н асо́бны батальён.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Гыркаць некаторы час. На двары пагыркаў сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзіва́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Дзівачыць некаторы час. Падзівачылі крыху і хопіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што і без дап.

Разм. Друкаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакі́снуць, ‑не; зак.

1. Скіснуць, пракіснуць — аб усім, многім.

2. Кіснуць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакрыўдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак.

Крыўдаваць некаторы час. Пакрыўдаваў з год і забыўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., каго-што.

Лізаць некаторы час; лізнуць некалькі разоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)