снара́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Від боепрыпасаў для стральбы з гармат.

У лесе разарваўся с.

2. Прыбор, інструмент, машына.

С. для свідравання.

3. Прыстасаванні для спартыўных практыкаванняў.

Гімнастычныя снарады.

|| прым. снара́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрэ́за, -ы, мн. -ы, фрэз, ж.

1. Шматлязовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш.

2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы, здрабнення грунту і пад.

|| прым. фрэ́зерны, -ая, -ае.

Фрэзерныя машыны.

Ф. торф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ірва́лкамашына, якая бярэ (вырывае) лён’ (Янк. III). Утворана ад ірваць, (гл.) суфіксам ‑лк‑а па ўзору малаціла, абівалка, мяшалка і да т. п. (Сцяцко, Афікс. наз., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малата́рнямашына для абмалоту сельскагаспадарчых культур’ (ТСБМ, Чуд., Шат., Яруш.; КЭС, лаг.), ’лапатун, балбатуха’ (Шат., Касп.). Укр. молота́рня ’тс’. З польск. młocarnia ’тс’, аформленага згодна з усх.-слав. поўнагалоссем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віндроўэр ’уборачная машына, якая косіць збажыну, укладвае яе ў рады для далейшага дасыхання і даспявання’ (КТС, Я. Пярмяк). З рус. виндроуэр < англ. windrower < англ. windrow ’паласа скошанага сена, збажына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брашурава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да брашуравання. Брашуравальны цэх. // Прызначаны для брашуравання. Брашуравальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бульбасаджа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына, якой садзяць бульбу. Навясная бульбасаджалка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэзінтэгра́тар, ‑а, м.

Машына для драбнення і перамешвання сыпкіх рэчываў (зямлі, солі, руды і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зернедрабі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для драблення і расплюшчвання зярнят.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільнамя́лка і льнамя́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына, якой мнуць лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)