ускара́бкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Карабкаючыся, узлезці, залезці наверх. Зрушваючы абломкі цэглы, баец ускарабкаўся на кучу друзу. Быкаў. [Адам] далей кідаў каменем, мог ускарабкацца на самы высокі слуп, добра свістаў у два пальцы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

створи́ть сов.

1. уст. (затворить створчатый предмет) зачыні́ць, счыні́ць;

створи́ть воро́та зачыні́ць (счыні́ць) варо́ты;

2. спец. (совместить два предмета) сумясці́ць;

створи́ть две ве́хи сумясці́ць дзве ты́чкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамаро́зіць сов., в разн. знач. проморо́зить;

п. ры́бу — проморо́зить ры́бу;

п. каго́е́будзь дзве гадзі́ны на двары́ — проморо́зить кого́-л. два часа́ на дворе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑чуецца; зак.

Скончыць працу. Там дзень, там два-тры, там за паўднёўку ўправіцца [Лейба Яхніч], з кажуха кажушок зробіць, з буркі світку. Адпрацуецца і пайшоў у другую вёску. Чарнышэвіч. // Стаць непрыдатным да працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карчо́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Памянш.-ласк. да карчма; невялікая карчма. А з-за дрэў страха зірнула І два коміны на ёй. Падышоў Сымон — карчомка Са стадолай і дваром. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

1. Апрацаваць пры дапамозе бараны. Як толькі з поля сышоў снег, калгаснікі пабаранавалі пасевы ў два сляды. «Беларусь».

2. і без дап. Баранаваць некаторы час. Пабаранаваць да абеду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Хутка пайсці або паехаць. [Бацька] возьме .. два дубцы, баначку чарвякоў .. і — загуменнай дарогай — пашпарыў да рэчкі. Брыль. Сцёпка адбег ад сянец, пераскочыў цераз плот і пашпарыў па градах. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разведаць, распытаць пра каго‑, што‑н.; атрымаць звесткі аб кім‑, чым‑н. Разы два ці тры спрабавалі [партызаны] прапытаць у самога вусатага, што за «шорсткая» размова была ў свірне. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыле́сны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца пры лесе, знаходзіцца каля лесу. Прылеснае поле ўжо два гады не аралася і не сеялася. Шахавец. Немцы наязджалі ў Бацькавічы не часта. Мабыць, пабойваліся: усё-такі прылесная вёска. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цо́тны, ‑ая, ‑ае.

Які пры дзяленні на два не мае астатку; проціл. няцотны. Цотны лік. □ Лукаш успомніў, што па цотных днях, а сёння якраз было дваццаць чацвёртае ліпеня, прыходзіў цягнік з боку Вільнюса. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)