скрыжа́ль, ‑і, ж.

Кніжн.

1. Дошка, пліта з напісаным на ёй тэкстам (пераважна свяшчэнным, культавым).

2. звычайна мн. (скрыжа́лі, ‑ей); перан.; чаго або якія. Пра тое, што захоўвае, куды занесены памятныя падзеі, даты, імёны і пад. Скрыжалі навукі. Скрыжалі гісторыі. □ І славу тую, што ўпісалі мы ў гістарычныя скрыжалі, наш горад панясе ў вякі. Машара. Таемны вы, зямлі скрыжалі! Чаго ў сябе вы не ўпісалі! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгро́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Пабудаваць што‑н. вялікае, грандыёзнае. [Веразінец:] — А вы каля станцыі які новы дом адгрохалі!.. Ці не кантору думаеце тут змяшчаць? Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кляні́на, ‑ы, ж.

Разм. Асобнае дрэва клёна. // Драўніна клёну. Вось вы зірніце ў хлеў на вышкі! Там многа яблынін на лыжкі, Там ёсць ігруша, і кляніна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да убіцца.

2. Вельмі моцна гараваць. [Насця:] — Вы толькі не ўбівайцеся, вось пабачыце,.. [сын] яшчэ аб’явіцца, вернецца. Лупсякоў.

3. Зал. да убіваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрысто́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; незак.

У праваслаўных — цалавацца тры разы, віншуючы са святам вялікадня. — Дзядзька Іван! Хіба ж сёння вялікдзень, што вы хрыстосуецеся? — рагочучы, пытаюся я. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстага́н, ‑у, м.

Разм. Наяўныя грошы. Хто тут — Мядзведзь, а хто — Цыган, Што заграбае чыстаган, Не цяжка дагадацца: Вы гляньце цераз акіян — На іх «свабоднае» мастацтва. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вузмук ’шост, да якога прымацаваны сеткавы мяшок у рыбалоўнай прыладзе («паплаў»)’ (рэч., калінк., Браім). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са значэннем прылады дзеяння; зыходнымі прыставачнымі дзеясловамі могуць быць *уз‑мы́каць або *вы‑смыка́ць ’вырываць, выхопліваць’; гл. мы́каць, смы́каць, семантыка якіх паказвае прызначэнне дэталі (параўн. «вузмукі маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж жорасцей», г. зн. пры дапамозе іх лёгка можна выхапіць сетку з вады), фанетыка характэрна для гаворак поўдня Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́скідзь ’вывернутае дрэва’ (Байк. і Некр., Куч.). Параўноўваецца з назвай населенага пункта на тэрыторыі в.-луж. гаворак Wuskidź у якасці спецыфічнай беларуска-лужыцкай ізалексы (Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 189). Фанетыка бел. і в.-луж. слоў сведчыць, аднак, пра другасны характар гэтых форм, узнікшых у выніку лабіялізацыі, паколькі формы з вы‑ вядомы на больш шырокай тэрыторыі (рус. выскидь, чэш. výskyď і г. д.). Гл. выскадзь, выскідзь ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́падак 1 (БРС, Шат.), выпа́дак (Нас., Гарэц., КЭС, лаг.). Рус. вы́падок ’ападкі’, укр. ви́падок ’выпадак’, польск. wypadek, в.-луж. wupadk ’тс’. У бел. запазычанне з польск., дзе, відавочна, калька ням. Ausfall (параўн. Брукнер, 390). Змяненне націску ў форме вы́падак пад уплывам іншых дэрыватаў з прыст. вы‑.

*Вы́падак 2, вы́пыдык ’хвароба ў коней, выпадзенне поўсці’ (Бяльк.). Рус. дыял. выпадок ’хвароба’. Да выпада́ць з суф. ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гро́шыкі, ‑каў; адз. няма.

Разм. Тое, што і грошы. Як дзень кароткі, прамінуў квартал, І у дырэктара спыталі: — Як з планам? Як вы працавалі? Навошта грошыкі выдаткавалі? Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)