Кубла́чыць ’збіваць, скручваць, камячыць (пра пасцель)’ (ТС). Ці не кантамінацыя кубліць (гл.) і кудлацець (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́льза ’прышчэп (пра дрэва)’ (КЭС, лаг.). Верагодны балтызм. Параўн. літ. kiilza ’чалавек з кароткай нагой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабузава́ты ’распусны (пра дзіця)’ (ашм., Сл. паўн.-зах.). З польск. łobuzowaty ’тс’. Да лобус (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адва́льваць ’адкрываць (ключом), слабець (пра мароз)’ (Шат.) да валіць. Семантычны зрух ’валіць > з цяжкасцю рухаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадаўгава́ты ’падоўжаны; большы ў даўжыню, чым у шырыню’ (ТСБМ). Конфікснае (пра- + ‑аты) утварэнне ад доўгі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пралупі́цца ’абудзіцца рана’ (добр., Мат. Гом.). Конфікснае ўтварэнне (пра- + іцца) ад лупы ’вочы’ (гл. лупа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ручанцы́ ’дванаццаць дзён пасля з’яўлення на свет (пра маладняк свойскай жывёлы)’ (Юрч. Фраз.). Гл. рачанцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траката́ць (троко́чэ) ’стракатаць (пра сароку)’ (ельск., ЛА, 1). Да страката́ць (гл.), якое заснавана на гукаперайманні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гніля́к, ‑а, м.

1. Кусок гнілога, спарахнелага дрэва. Пень трэба .. узяць на падпалку: сухі гніляк і бяроста стануць гарэць, як смаляк. Пташнікаў. Старыя хрыплівыя ўздыханні напамінаюць гуд пілы, якая рэжа мяккі гніляк. Бядуля.

2. перан. Пра хваравітага, слабага чалавека. Не падобна гэта на Андрэя — даць па зубах, тым больш таму старому гніляку, пра якога ён збіраецца расказаць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балазе́, злучн. далуч.

Разм. Далучае сказы з дадатковымі паведамленнямі; па значэнню адпавядае словазлучэнням «тым больш што», «добра што», «добра якраз», «добра, што хоць». Электрыфікатар пайшоў да санітара, балазе жыў ён блізка — праз дзверы. Колас. Пан Зяленскі бубніць паціху пра коней, ды пра белых авечак, балазе здаецца яму, што я сплю. Лынькоў. [Жанчына:] — Уцякайце адсюль. Хавайцеся, балазе туман! Корзун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)