гэ́бель, ‑бля, м.
Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з клінам і шырокім лязом для стругання дрэва. Даніла Платонавіч нешта майстраваў — габляваў дошчачку. На кухні ў яго стаяў маленькі варштат, на паліцах паблісквалі.. інструменты: гэблі, пілкі, дрэль, долаты ўсіх калібраў. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвёртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Інструмент для закручвання і выкручвання шрубаў. Падыдзе, перакінецца з .. [трактарыстам] двума словамі, і бачыш: у Сцепкі ў руках адвёртка або ключ, ён ужо ляжыць на спіне пад трактарам і нешта там робіць. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кайло́, ‑а, н.
Ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адколвання кускоў горных парод; кірка. Тут кожны выбух, кожны ўдар кайла У грудзі непадатлівай прыродзе Дзеля таго, каб з мёртвых ажыла Краса зямлі, скаванай мерзлатою. Звонак.
[Ням. Keil.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Інструмент для развядзення зубоў пілы.
2. Абл. Разведзеная з мужам жанчына. [Брыгадзір:] — Жыве тут адна разводка. У краме працуе. Маладая, без дзяцей. Навуменка.
3. Спец. Вадкая сумесь; раствор. Вадкая разводка бактэрый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́ры, нескл., ж.
Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент, пашыраны на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Гаварылі зурны, і гудзелі тары, І стаяў у песнях Ардашат. Броўка. Звон зурны, і чанура, і тары, Што ў сугучнасць зліліся адну, Павялічваюць сэрца ўдары... Гурло.
[Грузінскае tari.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́ба 1, ‑ы, ж.
Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба.
[Лац. tuba — труба.]
ту́ба 2, ‑ы, ж.
Мяккая (часцей металічная) трубка для захавання вязкіх рэчываў; цюбік. Туба зубной пасты. Абед касманаўтаў знаходзіцца ў губах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уво́сень, прысл.
У асенні час, восенню. Чаго толькі няма ў тым буданчыку! Тут і раскладныя лесвіцы, з дапамогай якіх увосень збіраюць яблыкі, і няскончаны рамачны вулей,.. і розны інструмент. Даніленка. Увосень слаўна чакаць першага снегу, а зімой — першай травы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрэ́за, ‑ы, ж.
1. Шматразцовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш. Фрэза круціцца настолькі хутка, што здаецца, нібы каля дэталі павісла лёгкае белае воблачка. Васілёнак.
2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы і пад. Дарожная фрэза.
[Ад фр. fraise.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́бза 1 ’торба’ (Кірк.). Параўн. кобза 3 (гл.).
Ко́бза 2 ’злы чалавек’ (Мат. Гом.), ’тоўстая сытая істота’ (ТС). Параўн. кобзаць (гл.).
Ко́бза 3 ’музычны інструмент’ (ТСБМ, Нас.). Укр. кобза, польск. kobza з украінскай мовы. Запазычанне з цюркскіх моў. Параўн. тур. kopuz ’аднаструнная гітара’ (ЕСУМ, 2, 476).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абвурга́ніваць ’абыгрываць’, абвурганівацца ’прайграваць’ (Нас.). Няясна. Ці існуе сувязь з варган, ст.-рус. оръганъ, польск. organy, чэш. varhany ’прымітыўны музыкальны інструмент’, гл. Шварц, AfslPh, 40, 290, напрамак запазычання лац. > ням.-бав. > чэш. > ст.-рус. Параўн. пач. v‑ у бел., укр. і літ. адпаведніках. Або да варганіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)