Нары́ца1 ’свішч, нарыў (звычайна ў коней)’ (Гарэц., Арх. Федар., Бяльк.; рэч., Нар. сл.; карэл., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), норыцяхвароба скуры ў жывёл’ (Клім.), норыцахвароба коней; бліжэй неакрэсленая ўнутраная хвароба ў чалавека; пашкоджанне ў бульбе’ (ТС), укр. нориця ’фістула, свішч’, рус. норица ’язва на шыі ў каня ад намульвання; хвароба вымені ў каровы’, польск. norzyca ’свішчы і нарывы на шыі ў жывёл’, славен. погісе ’вятранка, ветраная воспа’. Праслав. *погіса, дэмінутыў ад *пога (гл. нара), што звязана з утварэннем паглыбленняў на скуры (норак) у выніку хваробы (Праабражэнскі, 1, 612; Фасмер, 3, 83; Махэк-2, 296; Бязлай, 2, 227); літ. пагусіа ’нарыў на хрыбце ў жывёлы’ з беларускай, насуперак Міклашычу, які хацеў бачыць крыніцу славянскіх назваў у літ. narys ’пухліна’, гл. таксама Фрэнкель, 484.

Нары́ца2 ’норка’: злавіў карыцу (Некр.), ’Mustella lutreola’ (Некр. і Байк.), укр. норіця ’палёўка, Hypudaeus arvalis’, рус. норица ’норка, мыш’, польск. nornica ’палёўка’. Да *пога (гл. нара); паралелізм паміж назвамі хвароб і жывёл даволі часты, параўн. чэш. krtice ’нарывы на шыі, свішчы’ і krtice ’крот’ (Махэк₂, 296), дзе ў аснове ляжыць усё той жа вобраз нары (норкі), якая ўтвараецца пры хваробе. Адносіны пералічаных слоў да рус. норка, якое Трубачоў (гл. Фасмер, 2, 83) лічыць запазычаннем з фін. nirkka ’ласіца’, эст. nirk ’тс’, застаюцца няяснымі.

Нары́ца3 ’шкоднік’ (Ян.), норыца ’праныра’ (івац., Нар. сл.). Відаць, не звязаны з папярэднімі; корань нор/ныр‑ характэрны для слоў з адмоўным значэннем, параўн. кораць ’ныраць, даваць нырца’ (ТС) і праныра (Шныраць ’тс’, гл. Фасмер, 3, 375), карыць ’бадзяцца’ (Бяльк.) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагража́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе пагрозу, выражае пагрозу. Пагражальны тон. □ Аляксей раптам спыняецца, энергічна робіць пагражальныя жэсты рукамі. Якімовіч. Пан Маслянка першы пачаў губляць цярпенне. Ад яго інтэлігентнасці мала што засталося, у голасе пачалі гучаць суровыя пагражальныя ноткі. Машара.

2. Які грозіць небяспекай; небяспечны. Пагражальны характар падзей. □ Наваліўшыся так раптоўна, хвароба не жадала хутка здавацца, і становішча дзяўчынкі было пагражальным. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразі́ць, ‑ражу, ‑разіш, ‑разіць; ‑разім, ‑разіце; зак., каго-што.

1. чым. Забіць, нанесці ўдар якой‑н. зброяй. Паразіць куляй. // Папаўшы ў што‑н., знішчыць, разбурыць. Паразіць мішэнь.

2. Перамагчы, нанесці паражэнне, разбіць. Паразіць ворага.

3. Выклікаць пашкоджанне, змяненне ў тканцы, органе і пад. (пра хваробу, эпідэмію і пад.). У жніўні 1945 года прамянёвая хвароба паразіла жыхароў Хірасімы і Нагасакі, якія ўцалелі ад ядзернай хвалі і агню. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бянтэ́жыць. Укр. бенте́жити ’тс’. Слова вельмі няяснага паходжання. Рудніцкі (104) хоча бачыць сувязь з укр. бенте́г ’паслушнік’ (слова, якое таксама не мае этымалогіі). Шэрэх (ZfslPh, 23 (1), 1954, 160) бачыў тут вытворнае ад зах.-укр. бете́г(а)хвароба; ні на што няздатны чалавек’ (< венг.) з арго-інфіксам ‑н‑. Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міна́ць несов.

1. (проходить, проезжать мимо) минова́ть;

2. обходи́ть;

нія́кае лі́ха яго́ не міна́е — никако́е несча́стье его́ не обхо́дит;

3. (о времени, состоянии) проходи́ть;

міна́е год — прохо́дит год;

міна́е хваро́ба — прохо́дит боле́знь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проте́чь сов.

1. працячы́, мног. папрацяка́ць;

2. перен. (пройти) прайсці́; (миновать) праміну́ць, міну́ць;

день протёк дзень прайшо́ў (праміну́ў, міну́ў);

3. перен. (о болезни) прайсці́;

боле́знь протекла́ без осложне́ний хваро́ба прайшла́ без ускладне́нняў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Руне́ць ’узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы)’ (ТСБМ), ’цвісці (пра дрэва)’ (ст.-дар., Нар. сл.), руні́цца ’усходзіць, зелянець’ (ТС). Адсубстантыўны дзеяслоў ад рунь (гл.). Сюды ж, відаць, руно́хвароба жывёлы’, параўн.: “калі вясной рунела елка і сасна, дабытак западаў на асаблівую хваробу, “руно”, ад якой не было ратунку” (беласт., Ніва, 1975, 19 касір.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцень ’прывід’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Барад.), ’цень’ (Нас., ТСБМ, Бяльк.; рас., Варл.; мёрск., слаўг., ЛА, 1; глыб., барыс., Сл. ПЗБ), ’цень ад чалавека’: чалавек стаіць і яго сцень (Шн. 2, ЛА, 1), сьцені свое боіцца (Бяльк.), ’міфічная істота’ (ушац., ЛА, 1), ’хвароба ад спалоху’ (Касп.), ’хвароба з трызненнем’ (Шн. 3), ’хвароба ўласнага ценю’ (Рам. 5, Мат. Маг.), ’хто вельмі худы’ (мёрск., З нар. сл.; шуміл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стѣнь ’здань, прывід’. Рус. дыял. стень ’цень’, ’душа чалавека’, ’дзіцячая хвароба’, таксама стинь, стараж.-рус. стѣнь ’цень, прывід’, польск. дыял. pościen ’цень чалавека’, чэш. stín ’цень’, славац. stieň ’тс’, в.-луж. sćin ’тс’, ст.-слав. стѣнь ’цень’. Этымалогія няпэўная. Прасл. *stěnь разглядаюць як вынік кантамінацыі *sěnь (сені) і *temnь, гл. цемень (Слаўскі, 1, 100), або выводзіцца з *scěn‑ < і.-е. *skoi‑ ’слаба свяціць, цень, водбліск’ (Шустар-Шэўц, 1277). Параўноўвалі з грэч. σκιᾱ́ ’цень’, ст.-інд. chãyã ’бляск’; як зыходнае прапаноўвалі *skoini‑ і *sḱoini‑ (гл. сень у сенцы); гл. Міклашыч, 411; Младэнаў, 626. Па іншай версіі набліжэнне да сень другаснае, у выніку кантамінацыі сень і цень; гл. Фасмер, 3, 755 з літ-рай. Махэк₂ (578) рэканструюе прасл. *scěnь, адкуль выводзіць і сень, і цень, якія, апрача грэч. і ст.-інд., параўноўвае яшчэ са ст.-норд. skuggi ’цень; прывід’, нарв. skugge ’цень’, швед. skugg ’тс’, а таксама з ням. Schein ’зара, свет; падман, ілюзія’. Аткупшчыкоў (Из истории, 237–238) ст.-слав. стѣнь суадносіць са ст.-слав. стѣна як асновы на ‑i‑ і на ‑ã‑: *stegsnis/*stegsna з першасным значэннем ’накрытае месца’. Спробы звязаць са славен. stȇnj ’кнот’ гл. у Сной₂, 698; Куркінай, Этимология–1986–1987, 75–76. Гл. таксама Свяжынскі, БЛ, 13, 70; Жураўлёў, Язык и миф, 408.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвастры́цца сов., в разн. знач. обостри́ться; (стать напряжённым — ещё) накали́ться; (стать более восприимчивым — ещё) изощри́ться;

хваро́баы́лася — боле́знь обостри́лась;

барацьба́ы́лася — борьба́ обостри́лась (накали́лась);

слых ~ры́ўся — слух обостри́лся (изощри́лся);

атмасфе́ра ~ры́лася — атмосфе́ра накали́лась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэч, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Асобны прадмет, выраб.

Антыкварная р.

2. Тое, што належыць да асабістай рухомай маёмасці.

Чамадан з рэчамі.

Цёплыя рэчы.

3. Пра творы навукі, мастацтва.

Ён напісаў цудоўную р.

Слабая р.

4. Нешта, нейкая з’ява, абставіны.

Складаная р. жыццё.

Дзіўная р.! (вокліч, які паказвае на моцнае ўражанне). Называць рэчы сваімі імёнамі (гаварыць прама, не хаваючы ісціны).

|| прым. рэ́чавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Р. мяшок.

Р. доказ.

Рэчавае права (маёмаснае права валодання рэчамі). Рэчавая хвароба (цяга да набывання рэчаў у 2 знач.; набывальніцтва, рэчавізм).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)