сцвярдзе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў цвёрдым. [Крушынскі] праз шыбы назіраў за тым, як надыходзіла восень, як яна шалясцела па дрэвах, шурш[э]ла сцвярдзелым .. лісцем. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адляжа́цца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Тое, што і адлежацца. [Пархвен] лёг на ложак, каб адляжацца ад хваробы, і наказаў праз людзей Марылі, што захварэў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хлап, ‑у, м.

Выхад адпрацаваных газаў з цыліндраў рухавіка ўнутранага згарання праз выхлапную трубу. Машына пакаціла. Сіні дым з выхлапу.. тхнуў у твар. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галіцы́зм, ‑а, м.

Слова ці выраз, запазычаны з французскай мовы. Большасць французскіх слоў, або галіцызмаў, пранікла ў беларускую мову праз рускую або польскую. Юргелевіч.

[Фр. gallicisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навылётны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які праходзіць наскрозь ад аднаго канца да другога праз унутраную частку чаго‑н. [Вера:] У таварыша маёра навылётнае кулявое раненне. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарма́ль, ‑і, ж.

1. У матэматыцы — перпендыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пункт дотыку.

2. Спец. Дэталь прынятага ўзору. Цэх нармалей.

[Лац. normalis — прамалінейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадчува́нне, ‑я, н.

Няяснае пачуццё чакання чаго‑н., што можа здарыцца, адбыцца. Праз дзень, нібы пацвярджаючы Алесева прадчуванне, яму прыйшла павестка ў армію. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашы́цца, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.

Разм. Прайсці, прабрацца з цяжкасцямі праз які‑н. натоўп; праціснуцца. Ганна прашылася да прылаўка і ўзяла адваяваны хлеб. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстрэ́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаецца, служыць для прыстрэлкі. Праз колькі хвілін загучалі другія ўдары, быццам першы быў прыстрэлачны, а цяпер пачынаўся беглы агонь. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

публікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Аб’яўляць для агульнага ведама праз друк. Публікаваць адозвы. Публікаваць матэрыялы з’езда. // Друкаваць, выдаваць якія‑н. творы. Публікаваць раман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)