кан’юнкту́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Беспрынцыповы чалавек, які змяняе свае паводзіны ў залежнасці ад той ці іншай кан’юнктуры; прыстасаванец.

|| ж. кан’юнкту́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антрапані́мія, ‑і, ж.

Спец. Сукупнасць антрапонімаў той ці іншай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфарматы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які характарызуецца той або іншай ступенню інфарматыўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неаднаро́дны, -ая, -ае.

1. Разнародны па складзе; неаднастайны.

Н. склад насельніцтва.

2. Які адносіцца да іншай катэгорыі з’яў, прадметаў і інш.

Неаднародныя хімічныя сумесі.

|| наз. неаднаро́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагро́м, -у, мн. -ы, -аў, м.

Рэакцыйна-шавіністычнае выступленне супраць якой-н. нацыянальнай ці іншай групы насельніцтва, якое суправаджаецца грабяжом маёмасці і масавымі забойствамі.

|| прым. пагро́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́хадзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м.

1. Прышэлец, перасяленец з іншай краіны.

В. з Іспаніі.

2. Той, хто перайшоў з аднаго сацыяльнага асяроддзя ў другое.

В. з сялян.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншаве́рац, ‑рца, м.

Уст. Чалавек іншай, не пануючай веры або рэлігіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншаплане́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іншай планеты. Іншапланетныя цывілізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басурма́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек іншай веры (уст.).

2. Пра несумленнага чалавека (лаянк.).

|| ж. басурма́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. басурма́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншанацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны, належыць да іншай нацыі. Іншанацыянальныя звычаі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)