Мгла, мг̌ла ’імжа’ (Бес., Яруш., Сл. ПЗБ), ’тое, што выходзіць з магілы і можа забіць чалавека на месцы’ (Федар. 1). Да імгла́ (гл.). Адсутнасць пратэтычнага і‑ і ‑г̌‑ пад уплывам польск. мовы. Больш падрабязна гл. Мяркулава, Этимология–1973, 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́сісць ’нешта дрэннае’ ў праклёне: Есьце, шоб вас паела росісць! (ТС). Да росьімгла, туман’ (гл.). Вакалізм суфікса *‑ostь пад уплывам украінскай мовы, параўн. укр. лютість, чемність, гл. таксама Карскі, 1, 160 (пра ‑ісць у гаворках). Гл. раса4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смог ‘забруджанае дымам і пылам паветра ў выглядзе імглы’ (ТСБМ). Запазычана ў XX ст. праз рус. смог ‘тс’ з англ. smog ‘тс’, дзе ўзнікла ў выніку кантамінацыі smoke ‘дым’ і fogімгла’ (Глухак, 566; Сной₂, 674; ЕСУМ, 5, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імжа́1імгла, дробны дождж’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Гарэц., Др.-Падб.), імга́ ’тс’ (ТСБМ). Рус. дыял. мга, имга́, имжа́, имжи́ца, мжи́ца, мжи́чка, укр. мжа, мжи́чка, польск. mżawka, чэш. mžička, дыял. mžitka. Ад імжыць (гл.). Відаць, ужо ў прасл. *mьga ’імжа, дробны дождж’ поруч з *mьgla ’туман, малапразрыстае паветра’ (гл. імгла), Мяркулава, Этимология, 1973, 59. Імжа́ка (ТСБМ, Мядзв., Шат., Касп., Янк. III; маг., Янк. Мат., 28), мжа́ка, мжак (Мат. Маг.) утворана суфіксам ‑ак‑а ад імжыць. Імжэ́нь (Мат. Маг.) — вытворнае з суф. ‑энь.

Імжа́2 ’незлічоная колькасць чаго-н.’ у кантэксце: «што йімжы рыбы» (маст., Весці, 4, 1969, 129). Утворана лексіка-семантычным шляхам ад імжах1: параўн. паралелізм семантычнай структуры слав. *tьma: ’цемра’ і ’процьма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́рево ср.

1. (мираж) міра́ж, -жу м.;

2. (тёплые испарения от земли) ма́рыва, -ва ср.; (дымка) ды́мка, -кі ж.; смуга́, -гі́ ж.; імгла́, -лы́ ж., ма́рыва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

муць, ‑і, ж.

1. Дробныя часцінкі, якія не раствараюцца ў вадкасці і робяць яе непразрыстай, мутнай; каламуць.

2. перан. Туман, смуга; імгла. Газік коўзаецца тубы-сюды і паволі, як бы вобмацкам, сунецца скрозь густую, жаўтаватую ад святла фар, муць. Дуброўскі. Шэрая мітуслівая муць павісла над галавою, завалакла далеч. Сачанка.

3. перан. Разм. Аб цяжкім душэўным стане. Але што будзе заўтра? Веньямін ведае, што будзе. Боль у галаве і муць на душы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Імглі́ць, імглі́цца ’імжэць’ (ТСБМ), імлі́ць (Сцяшк. МГ), імле́ць (Сцяц.) са стратай ‑г‑ у кансанантнай групе; форма і́ліць (Бяльк.), відаць, пад уплывам дзеяслова ліць. Рус. дыял. мглить, польск. mglić, mgleć, в.-луж. miholić, чэш. mlholiti, mrholiti, славац. hmliť sa, славен. megliti se, серб.-харв. ма́глити се, балг. мъгле́я се, макед. магли се. Прасл. дзеяслоў на ‑iti ад *mьgla (гл. імгла), суадносны з імжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спусці́цца сов., в разн. знач. спусти́ться; (переместиться в более низкое положение — ещё) опусти́ться;

с. ў лагчы́ну — спусти́ться в ложби́ну;

імгла́і́лася на луг — мгла опусти́лась на луг;

с. на зямлю́ — опусти́ться на зе́млю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каламу́ць, ‑і, ж.

1. Дробныя часцінкі, якія не раствараюцца ў вадкасці і робяць яе непразрыстай і мутнай; муць, каламута. У балоце ці возеры злучэнні жалеза асядаюць бурай каламуццю на дно, утвараючы руду. Штыхаў.

2. перан.; чаго або якая. Непраглядная заслона; імгла. Пукі святла на некалькі метраў прабіваюць туманную каламуць. Кавалёў. Мяце, скуголіць над платамі, над хатамі белая каламуць завірухі. Ракітны. // Пра ўсё незразумелае, заблытанае, беспарадачнае. — Усе пастулаты, ураўненні, формулы зліваюцца ў кашмарную каламуць. Шамякін.

3. перан. Зацямненне свядомасці, памяці. Далей у Мікіты Мінавіча пачыналіся нейкія правалы, туманам і прыкрай каламуццю засцілаліся ўсе падзеі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзіно́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца, размяшчаецца адасоблена ад іншых прадметаў. Люблю сум дзічкі адзінокай, Забытай ў полі пастушкамі. Лойка. Над адзінокім ціхім стогам Дыміцца сіняя імгла. Танк.

2. Які не мае сям’і, сваякоў, блізкіх. Гэй, сустрэнь, любы, Прыгарні, любы, Мяне маладую, Бо ніхто ж мяне, Адзінокую, Не шкадуе. Глебка. Адзінокі лось пазнаў тады, Што з людзьмі карысць яму дружыць. Бялевіч. // Які адчувае сябе чужым сярод людзей, далёкім ад іх. Пракоп адчуў сябе пабітым і адзінокім. Колас. // Не характэрны для пэўных умоў, рэдкі. Адзінокія крокі.

3. Які праходзіць, адбываецца ва ўмовах адзіноты. Адзінокая старасць.

•••

Адзін-адзінокі гл. адзін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)