Гуд ’шкляны, плавільны завод’ (Яшкін). Параўн. у Даля гу́да ’шкляны завод’. Бясспрэчна, звязана з гу́та. Формы гуд, гу́да, магчыма, з’явіліся як вынік уплыву дзеяслова гудзе́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гамлы́га ’вялікі кавалак цвёрдай зямлі на ўзараным ці засеяным полі’ (слаўг., Яшкін). Азванчэннем пачатковага зычнага (асіміляцыяй) з камлы́га ’тс’ (гл. матэрыял аб гэтай апошняй форме таксама ў Яшкіна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Майня́ ’сярэдняя частка невада ў выглядзе мяшка’ (Яшкін, З жыцця) — у выніку распадабнення зычных ‑тн‑ > ‑йн‑. Да матня́ (гл.). Укр. палт., рус. матня́ ’тс’ (< мата́цца). (Фасмер, 2, 582).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґе́лда ’неўрадлівая шаравата-белая глеба; зямля, якую цяжка апрацоўваць’ (Яшкін.). Ці не з польск. giełda ’натоўп, цісканіна, таўкатня’ (> ’утаптанае месца’ > ’неўрадлівая глеба’)? Аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 277.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гісэ́рня ’ліцейны завод’ (Яшкін: з Я. Коласа, На ростанях). Гэта запазычанне з польск. gisernia ’тс’ (утварэнне суф. ‑nia) ад giser ’ліцейшчык’, якое запазычана з ням. Gießer ’тс’, ад gießen ’ліць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бузго́р, таксама бузго́рак, бузгаро́к ’горка, узвышша’ (Яшкін). Рус. дыял. (пск.) бузгорок ’частка поля’. Кантамінацыя слоў буго́р (гл.) і ўзго́р(ак). Здаецца, беларуска-руская сумесная інавацыя. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гвор ’хваля, якая, б’ючыся аб бераг, стварае працяжны шум’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, звязана са слав. *gvorъ, якое мае розныя значэнні (у тым ліку ’бурбалка на вадзе’; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́ры ’выгаралае месца на тарфяным балоце; пажарышча’ (Яшкін). Параўн. рус. гарь ’лясны пажар, выгаралае месца’, га́ря ’тс’. Да *garь (*gorěti). Параўн. прасл. *garь у розных значэннях у Трубачова, Эт. сл., 6, 102–103.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гурга́н ’сухі пясчаны востраў сярод балота’ (усх.-палес., Яшкін). З курга́н (гл. значэнні гэтай лексемы ў Яшкіна). Яшчэ ў Яшкіна: гурда́н ’курган’ < курга́н (→ гурга́н, далей дысіміляцыяй двух «г», г — г > г — д, гурба́н).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бут ’яма, траншэя з каменнем; каменны падмурак печы ў хаце’ (Яшкін). Параўн. рус. бут ’дробнае каменне, шчэбень’, бути́ть ’напаўняць яму цэментным растворам і шчэбнем’. Паходжанне слоў няяснае. Гл. Фасмер, 1, 252 (там некаторыя меркаванні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)