ложак / часовы: раскладушка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

балага́н, ‑а, м.

1. Часовы будынак (з дошак, фанеры, парусіны) для тэатральных, эстрадных, цыркавых паказаў на кірмашах, народных гуляннях. // Разм. Лёгкае збудаванне, звычайна з дошак, для гандлёвых патрэб, пад жыллё і пад.

2. Старадаўні народны вандроўны тэатр; тэатральнае відовішча з прымітыўным сцэнічным афармленнем. Пачынаецца прадстаўленне інтэрмедыі вандроўнага балагана пад назвай «Казак». В. Вольскі. // Пра што‑н. несур’ёзнае, непрымальнае; камедыянства. Дачасна цешыцеся, гады... Саюз рабочых і сялян Змяце, як логавішча здрады, Увесь часовы балаган. Глебка. // перан. Разм. зневаж. Пра што‑н. бязладнае, шумнае, грубае.

[Перс. bālāhānä.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́гент, ‑а, М ‑нце, м.

1. Часовы правіцель манархічнай дзяржавы, які ажыццяўляе вярхоўную ўладу замест манарха.

2. Дырыжор хору, пераважна царкоўнага. [Бацька] амаль самастойна вывучыў тэорыю спеваў і стаў даволі вядомым у «епархіі» царкоўным рэгентам. Зарэцкі.

[Ад лац. regens, regentis — які правіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́гентчасовы правіцель манархічнай дзяржавы; дырыжор хору, пераважна царкоўнага’ (ТСБМ). Ст.-бел. реентъ ’начальнік канцылярыі’ < ст.-польск. regent, rejent < лац. regēns, ‑ntis ’кіраўнік’ (Булыка, Лекс. запазыч., 59). Значэнне ’дырыжор’ з рус. ре́гент ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пярэ́рва, ‑ы, ж.

Разм.

1. Прастора, якая раздзяляе якія‑н. масівы; прамежак. Кузня засталася ў пярэрве паміж старымі і новымі Ясенямі. Арочка.

2. Часовы перапынак. З-за гэтых садоў была ў .. [салдата] пярэрва ў карчаванні зямлі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тле́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які разбураецца; часовы, недаўгавечны. Цішыня ды рэшткі рэчаў тленных, толькі ў зале нейкай, у куце, нібы ў сне, смяяўся бог каменны з гронкай вінаграднаю ў руцэ. Русецкі.

2. Уласцівы тленню, тлену, выкліканы ім. Тленны пах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяшка́ць ’жыць’, мяшканец ’жыхар’, мяшка́нечасовы прытулак’, ’месца пражывання’ (Нас.), ’хата, жыллё’ (брасл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. мешкати, мешканецъ, мешкане, мешканье ’тс’ (XIV, XVI стст.) запазычаны са ст.-польск. mieszkać, mieszkaniec, mieszkanie ’тс’ (Жураўскі, 10 (1), 1961, 40; Булыка, Запазыч., 202).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варыве́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.

Абл. Невялікая варыўня. І лік будынін не маленькі: Хаціна, пуня, хлевушок, Няхай ён цесны катушок, І ёсць свіронак, варывенька. Колас. Праз паўгадзіны сям’я пакінула свой дом, знайшоўшы часовы прыпынак у цеснай варывеньцы, дзе трымалі бульбу і іншую гародніну. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запо́ўніцца, ‑ніцца; зак.

Стаць поўнасцю занятым, напоўненым чым‑н. У адно імгненне запоўнілася ўся вуліца старымі і малымі. Пестрак. На адзін момант Саўка дужа здзівіўся, што ён ляжыць у сене, але гэты часовы прарыў і пустата ў яго памяці борзда і востра запоўніліся ўспамінамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастая́нны, -ая, -ае.

1. Нязменны і аднолькавы заўсёды, бесперапынны.

Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці.

Пастаянная велічыня (у матэматыцы). П. ток (у адрозненне ад пераменнага). Пастаянная армія (армія мірнага часу). П. капітал (частка капіталу, што затрачваецца на сродкі вытворчасці і застаецца нязменнай у працэсе вытворчасці). П. заказчык у атэлье.

2. Разлічаны на доўгі тэрмін, не часовы.

Пастаянная работа.

П. жыхар.

3. Не зменлівы, цвёрды.

П. погляд на рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)