*Жвары́га, жворы́га ’надакучлівы чалавек’ (іван., Нар. лекс., 195). Суфікс ‑ыга быццам бы ўказвае на аснову жвар‑, аднак яна выразна не суадносіцца з іншымі словамі. Калі дапускаць суаднясенне з жв‑ у шэрагу слоў, маючых значэнне балбатання, надакучлівай размовы (жвіндзіць, жвянькаць), застаецца няясным ‑n‑ і цвёрдасць ‑в‑. Не выключана іншае тлумачэнне кораня (параўн. жывы, жабрак). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пастая́нства, ‑а, н.
1. Няспыннасць, нязменнасць. Зіна цвёрда верыць у пастаянства тутэйшых сцяжын і дарог, у пастаянства людскіх звычак. Палтаран.
2. Вернасць, адданасць чаму‑н.; цвёрдасць у чым‑н. Пастаянства ў густах. □ «Я не прыхільнік пастаянства, такі ўжо звычай, ведаеце, мой — сягоння — да адной, а заўтра — да другой». Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Надаваць цвёрдасць, пругкасць, трываласць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння.
2. перан. Выхоўваць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы. Панчанка. Мінулае было нялёгкім, але яно не толькі прыгнечвала, яно і вартавала. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сы́зы ’шызы’ (Касп., Растарг., Шн. 2), ’не адбелены (пра лён)’ (Сл. ПЗБ), сы́зый ’шызы, сінявата-цёмны’ (Бяльк.). Гл. шызы. Карскі (1, 357) цвёрдасць зычных у пачатковым складзе тлумачыць украінскім або польскім уплывам, параўн. укр. си́зий, адпаведная польская форма адсутнічае, чаму, аднак, пярэчыць лінгвагеаграфія названых формаў. Да этымалогіі параўн. сізаваро́нка ’птушка сіваграк, Coracias garrulis L.’ (ЛА, 1) і сіваваро́нка ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
азы́злы, ‑ая, ‑ае.
1. Хваравіта тоўсты, апухлы. Азызлы твар. Азызлыя рукі. □ Хада насцярожанай стала — страцілі ногі былую гнуткую цвёрдасць.. Цяпер ныюць ногі, цяжкія, азызлыя. Лынькоў.
2. Азяблы, настылы. На ўзгорачку, у кусточку, пырхала нейкая азызлая птушачка. Гарэцкі. Федзя запомніў больш за ўсё тую апошнюю восень — познюю, сырую, з азызлай зямлёй і нізкімі аблокамі, якія ледзь не чапляліся за вершаліны дубоў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Надаць большую цвёрдасць і моц шляхам награвання да высокай тэмпературы, а затым хуткага ахаладжэння. Загартаваць сякеру. □ Натачы, кавалёк, Вострым-востра сярпок, Адпусці, назубі, загартуй. Купала.
2. перан. Зрабіць стойкім, вынослівым, здольным пераадольваць цяжкасці. Не зламала Аўдолю гора, толькі загартавала больш, прывучыла на сябе, на сваю сілу і рукі спадзявацца. Крапіва. Суровая прырода загартавала моцную натуру. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
метры́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Ужываецца ў выразе: метрычная сістэма мер гл. сістэма.
метры́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да метрыкі 1 (у 1 знач.). Класічная цвёрдасць страфы і радка паказвае на тое, што паэт шукаў новага не ў рытмічнай схеме, хаця і не баяўся складанай метрычнай задачы. У. Калеснік.
метры́чны 3, ‑ая, ‑ае.
Які звязаны з запісамі актаў нараджэння; які мае адносіны да метрыкі 2. Метрычная кніга. Метрычнае пасведчанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарт, ‑у, М ‑рце, м.
1. Цвёрдасць металу, якая дасягаецца гартаваннем; уласцівасць загартаванай рэчы. Сталь высокага гарту.
2. перан. Стойкасць, вынослівасць, набытыя ў барацьбе з цяжкасцямі, неспрыяльнымі ўмовамі; сіла волі. Бальшавіцкі гарт. □ Вайна — вялікае выпрабаванне гарту людзей і чыстаты, трываласці пачуццяў. Мележ.
3. перан. Стан найбольшага напружання, узбуджэння, хвалявання. Смутак часамі ападаў да лёгкай журбы, пасля зноў даходзіў да найвялікшага гарту. Чорны.
4. Сплаў свінцу, волава і сурмы для адліўкі друкарскіх шрыфтоў.
[Ад ням. hart — цвёрды.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эласты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Гнуткі і пругкі. Твар закрывала эластычная гумавая маска з вузкімі прарэзамі для вачэй. Машара. Скрут прыхінуўся спінай да скалы, з задавальненнем адчуваючы пад эластычным касцюмам яе цвёрдасць. Шыцік.
2. перан. Мяккі, плаўны, павольны; пазбаўлены рэзкасці. Эластычныя рухі. □ Павольная, эластычная ў сваім праяўленні сутарга прайшла па ягоным целе, і чалавек, распластаўся на каменні, адкінуўшы руку з плакатам убок. Мікуліч.
3. перан. Які лёгка змяняецца пад уздзеяннем якіх‑н. умоў, які можа лёгка прыстасоўвацца да чаго‑н.
[Ад грэч. elastós — пругкі, цягучы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аплэ́вух ’непаваротлівы, неахайны чалавек’ (Жд.). Прыведзены як прыклад сказ: «Аплэвух гэты, апусціў крылля, смаркачэ вечна блішчаць на вусах» указвае на імавернасць утварэння ад пляваць агентыўным суфіксам ‑ух (параўн. пастух), які, аднак, звычайна нясе націск. Адсутнасць націску можа тлумачыцца аналогіяй з не́слух. Параўн. рус. оплёвыш, оплеванец ’зняважаны чалавек’ (Даль). Цвёрдасць л — вынік экспрэсіі значэння слова. Значэнне ’непаваротлівы’ (прыклад яго не пацвярджае, але і не пярэчыць яму) можа весці да параўнання з літ. ãplamis ’непаваротлівы чалавек’, аднак і ў гэтым выпадку адбыліся беларуская словаўтваральная апрацоўка і значная фанетычная змена, выклікання, магчыма, народнаэтымалагічным асэнсаваннем слова, якое мае экопрэсіўнае значэнне. Параўн. яшчэ аблавухі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)