ідыёма, ‑ы, ж.

Выраз, словазлучэнне, уласцівае толькі адной мове, якое не паддаецца даслоўнаму перакладу на другую мову з-за неадпаведнасці яго значэння значэнням састаўных элементаў, напрыклад, лынды біць — гультайнічаць, нічога не рабіць; даць лататы — уцячы.

[Грэч. iniōma — своеасаблівы выраз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страка́ч: даць стракача́уцячы, збегчы’ (Сержп., Стан.). Ад страка́ць ‘бегаць, гізаваць’ (Сцяшк.), суадноснага з рус. стрека́ч у выразе дать стрекача́, што да стрекать ‘хутка бегчы’. Параўн. строк1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Абрабаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Раману з сынам, Маркам, не дазволіў уцячы пан. Даў стрэльбу і загадаў застацца ў пустой вёсцы, каб не парабавалі сялянскага набытку ліхія людзі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пя́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Тое, што і пята (у 1 знач.).

Пераступаць з наскоў на пяткі.

Паказаць (падмазаць) пяткі (таксама перан.: хутка пабегчы, уцячы). Пяткі лізаць каму-н. (падхалімнічаць перад кім-н.; разм., пагард.). Толькі пяткі блішчаць або заблішчалі (перан.: пра хуткі бег).

2. Тое, што і пята (у 2 знач.; спец.).

|| прым. пя́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўцяка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Уцячы — пра ўсіх, многіх. [Дзедавы] ўнукі, як толькі бацьку павезлі ў бальніцу, паўцякалі да маткі. Колас. У той дзень, калі ўступілі немцы, у бальніцы заставаўся ён, Сцяпан Андрэевіч, ды я. Усе разбегліся. Нават хворыя паўцякалі, хто мог хадзіць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ламану́ць ’ламануць’, ’ударыць’, ’пабегчы, уцячы, рвануць’ (Нас., Юрч., Мік., Сцяшк., ТСБМ), ламяну́ць ’імгненна ўскочыць’ (уздз., чэрв., Жд. 2). Да ламаць (гл.). Суф. ‑ну‑ падкрэслівае закончанасць дзеяслова, які абазначае раптоўную змену ходу дзеяння. Параўн. рус. ломну́ть, ломану́ть ’моцна ўдарыць палкай, дубцом’, ло́мнуть ’грукнуць дзвярыма, акном’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́слізнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца. Рыба выслізнула з рук.

2. перан. Разм. Хутка і непрыкметна выйсці, уцячы адкуль‑н. Ціхенька, каб [мама] не заўважыла, дзяўчынка выслізнула за дзверы і выбегла на вуліцу. Арабей. [Камандуючы:] — Закрывайце ўсе шляхі адыходу ворагу, забіце, зашпаклюйце апошнія шчыліны, праз якія ён можа выслізнуць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з-пад і (перад збегам зычных) з-па́да, прыназ. з Р.

1. Абазначае накіраванасць дзеяння з якога-н. месца, што знаходзіцца пад чым-н.

Выбрацца з-пад снегу.

2. Абазначае накіраванасць дзеяння, паяўлення з якога-н. месца, што знаходзіцца каля чаго-н.

Прыехалі з-пад Баранавіч.

3. Указвае на вызваленне ад якога-н. становішча, стану і пад.

Выйсці з-пад агню.

Уцячы з-пад варты.

4. Указвае на былое прызначэнне прадмета як ёмішча для чаго-н.

Бутэлька з-пад малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збе́гчы, збягу́, збяжы́ш, збяжы́ць; збяжы́м, збежыце́, збягу́ць; збег, -гла; збяжы́; зак.

1. з чаго. Бягом спусціцца ўніз.

З. ўніз па лесвіцы.

2. Знікнуць тайком, уцячы.

З. з палону.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцячы (пра вадкасць).

Вада збегла ў канаву.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.).

Усмешка збегла з твару.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераліцца цераз край пры кіпенні.

Увесь накіп збег.

|| незак. збяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Сцежка збягае да ракі (перан.: спускаецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., каго-што.

1. Злёгку або дадаткова змазаць чым‑н. Падмазаць скавараду. Падмазаць падшыпнікі. □ Мы пачалі ладзіць павозку. Праверылі, ці добра трымаюцца лёсткі ў білах, падцягнулі атосы, паправілі палукашак, густа падмазалі дзёгцем колы. Якімовіч.

2. перан. Разм. Даць хабар, падкупіць. Сроіл, баючыся пагалоскі, што ў ягоным садзе забілі чалавека, добра падмазаў і паліцыю і ўрача. Корбан.

•••

Падмазаць пяткі (пяты) — хутка пабегчы, уцячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)