словасклада́нне, ‑я, н.

Утварэнне новых слоў шляхам злучэння ў адно слова дзвюх або некалькіх асноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбюра́цыя, ‑і, ж.

Утварэнне гаручай сумесі з вадкага паліва (напрыклад, бензіну) і паветра ў рухавіках ўнутранага згарання.

[Фр. carburation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поліэмбрыёнія, ‑і, ж.

Спец. Утварэнне некалькіх зародкаў з адной яйцаклеткі ў жывёлы і ў адным семені ў расліны.

[Ад грэч. poly — многа і embryon — зародак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біясі́нтэз, ‑у, м.

Утварэнне арганічных злучэнняў у жывых арганізмах або па-за імі пад дзеяннем ферментаў. Біясінтэз вугляводаў.

[Ад грэч. bíos — жыццё і synthesis — злучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секвестра́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Налажэнне секвестру (у 1 знач.). Секвестрацыя маёмасці.

2. Утварэнне секвестру (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́ска, ‑і, ДМ плюсцы; Р мн. ‑сак; ж.

Утварэнне з лісцяў, якое абкружае аснову плода або ўвесь плод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замыка́ць — замкнуць.

•••

Кароткае замыканнеутварэнне кантакту ў электрычным ланцугу, якое звычайна выклікае аварыю электрычнай устаноўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмульгава́нне, ‑я, н.

Спец.

1. Утварэнне эмульсіі (у 1 знач.).

2. Нанясенне эмульсіі на якую‑н. паверхню для засцярогі яе ад пашкоджання.

[Ад лац. emulgere — даіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суфікса́цыя, ‑і, ж.

Утварэнне слоў або форм слоў з дапамогай суфіксаў; наяўнасць у слова або ў пэўнай катэгорыі слоў тых ці іншых суфіксаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эміра́т, ‑а і ‑у, ДМ ‑раце, м.

1. ‑у. Сістэма дзяржаўнага кіравання ў феадальных мусульманскіх краінах. Улада эмірату.

2. ‑а. Феадальная дзяржава, на чале якой стаіць эмір. Утварэнне эмірата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)