Прыбі́рышча ’раскарчаваны ўчастак’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Да прыбіра́ць, прыбра́ць са значэннем ’расчысціць’. Параўн. балг. дыял. прибѝрище ’тое, што нарадзілася за год, ураджай’. Гл. браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́жа ’дзёран’ (Мат. Гом.), ра́жжа ’тс’ (Ян.). Няясна. Параўн. лат. ražaураджай’, паводле Фасмера (3, 492), апошняе з і.-е. *rodi̯ā, звязанае з род1 (гл.). Параўн. таксама рэ́жа ’дзёран’, гл. рэж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрашча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак.

Разм. Трашчаць некаторы час. — Са школы адразу ж — на цаліну, ураджай убіраць. Вярнуўся адтуль — гэтага казла сабе купіў. Патрашчаў ім, пакатаўся, а цяпер вось ён стаіць, чакае... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасягну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Выйсці за якія‑н. межы. Слава аб гераічным ўчынку перасягнула межы краіны. // Аказацца большым за што‑н. вызначанае. Ураджай бульбы перасягнуў 200 цэнтнераў з гектара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыро́д ’патомства’ (ТС), сюды ж таксама пріро́дураджай, ураджайнасць’ (Юрч. СНС). Рус. пск. приро́д ’род; патомства, дзеці, нашчадкі’, урал. приро́д ’прыплод’, параўн. укр. природи́ти ’ўрадзіць’, прирі́док ’прыроджаная ўласцівасць’. Нулявы дэрыват ад *прырадзі́ць < радзі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закантрактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Заключыць кантракт на атрыманне або выкарыстанне каго‑, чаго‑н. Закантрактаваць ураджай. Закантрактаваць памяшканне. □ Каб паскорыць рост пагалоўя кароў, было дамоўлена закантрактаваць усіх лепшых цялушак у калгаснікаў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. што. Даць дазвол, згадзіцца на што-н.

Д. ад’езд.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Даць магчымасць.

Гатунковае насенне дазволіць павысіць ураджай.

3. дазво́ль(це). Ужыв. як форма ветлівага звароту да прысутных пры пачатку якога-н. дзеяння.

Дазвольце запрасіць вас на выстаўку.

|| незак. дазваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Палон ’няволя, у якую трапляе чалавек, захоплены ворагам у час вайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.), пало́ннік ’палонны’ (Нас., Гарэц.). Агульнаслав.: рус., укр. поло́н, ст.-рус. полонъ, ст.-слав. пленъ, польск. plon ’жніва, ураджай’, чэш. plen ’выручка, прыбытак’; ’ураджай’, славац. plen ’здабыча, грабеж’, серб.-харв. пле̑н, пли̏јен ’здабыча’, славен. plén ’здабыча, грабеж’, балг. плен ’палон’. Прасл. pelnъ. Роднасныя літ. pel̃nas ’заслуга, заработак’, pelnaũ, pelnýti ’заслужваць’, лат. pèlna ’заслуга, прыбытак’, ст.-інд. paṇas ’абяцаная узнагарода’, pánatē ’закупляе, скупляе’, грэч. πολέω ’купляю’, ст.-в.-ням. fäli (< *fēli̯a) ’прадажны’, ст.-ісл. falz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 314; там жа і агляд літ-ры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм.

1. У вялікай колькасці ўліць, усыпаць, укласці і пад. у што‑н.; уваліць. Ураджай павінен быць сёлета добрым .. Восенню, перад сяўбой механізатары сюды [пад азімыя] столькі гною ўбухалі. Шымук.

2. Неашчадна патраціць. Столькі грошай убухалі за мэблю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пладзі́ць, пладжу, плодзіш, плодзіць; незак., каго-што.

1. Размнажаць, разводзіць. // Разм. Нараджаць (вялікае патомства). Пладзіць дзяцей. // Прыносіць ураджай, даваць плады, насенне. Няма яе [вады] — зямля пладзіць не здольна, Нібы губляе ад жыцця ключы. Чарнушэвіч.

2. перан. Садзейнічаць з’яўленню чаго‑н., параджаць. [Міхал:] — Хопіць пладзіць адукаваных няўмек з прэтэнзіямі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)