незгаво́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, з якім цяжка згаварыцца; упарты. Дзед быў сёння на дзіва незгаворлівы. Ці не здагадаўся, што яго хочуць сасватаць на рызыкоўную справу — асаджваць пчол? Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зано́рысты, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. З паглыбленнямі, з касымі слаямі (пра дрэва, драўніну).

2. Зрэзаны (пра бераг).

3. перан. Наравісты, упарты (пра чалавека, жывёлу). Занорысты чалавек. // Які выяўляе наравістасць. Занорысты характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скару́заупарты, гарэза, свавольнік’, скару́зіцца ‘ўпарціцца, капрызіць’ (Касп.). Гл. каруза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непако́ра, -ы,

1. ж. Непакорнасць, непадуладнасць каму-н.

Дух непакоры.

2. -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ко́р і -аў. Такі, якога немагчыма скарыць.

3. -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ко́р і -аў. Упарты чалавек; неслух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назо́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які назаляе, дакучае. [Рыгор] вёртка абмінаў сустрэчных і моўчкі ўвільваў ад назойлівых насільшчыкаў. Гартны. Ад.. [Лупянка] адмахваліся, як ад назойлівай мухі. Лынькоў. / у перан. ужыв. Упарты і назойлівы падаў дождж. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супара́тупарты’ (Нас., Бяльк., Мат. Маг., Юрч.), ’упарты, непаслухмяны’, ’супраціўнік, вораг, бунтаўнік’ (Гарэц.), ’супернік’ (Беларусіка, 19, 224), супара́тка ’ўпартая жанчына’, супара́тываць ’упарціцца; барухацца, супраціўляцца’ (Нас., Юрч.). Дэрыват ад супар (гл.) з суф. ‑ат, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нату́рысты, ‑ая, ‑ае.

Наравісты, з норавам; упарты. Натурысты конь. □ [Харытон:] — Тугія ў Муравейніках людзі. Не тое, што ў Бродзе. Адным словам, натурыстыя. Баранавых. — Дзед Яўсей натурысты, — заўважыла жанчына, — не вельмі паддасца на ваты пагрозы. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настоя́тельный

1. (настойчивый) насто́йлівы; (упорный) упа́рты;

2. (крайне нужный) пі́льны, пі́льна патрэ́бны;

настоя́тельная необходи́мость пі́льная патрэ́ба (неабхо́днасць).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закаране́лы, ‑ая, ‑ае.

Застарэлы, які цяжка паддаецца зменам. Закаранелая хвароба. Закаранелыя звычкі. // Упарты, непапраўны. Закаранелы гультай. Закаранелы ўласнік. □ Гарасім думаў, што Андрэй не такі ўжо закаранелы грэшнік, якім ён лічыў яго дагэтуль, толькі грубы, рэзкі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́ціў ’той, хто працівіцца, упарты’ (Шат.). Аддзеяслоўны нулявы дэрыват ад праці́віцца < прасл. *protivъ (гл. проці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)