упрасі́ць, упрашу, упросіш, упросіць; зак., каго.

Настойліва просячы, угаварыць, пераканаць зрабіць што‑н., схіліць да чаго‑н. Нара не хацела ісці дамоў, але старая ўпрасіла яе пагаварыць з людзьмі. Дуброўскі. Колькі каштавала Шурку ўпрасіць Косціка ўзяць яго сёння з сабой у лес, — і вось ён нарэшце ідзе. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -лама́ў, -ма́ла; -ламі́; -лама́ны; зак.

1. чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго-н.; паламаць.

Н. галля.

Н. цацак.

2. што. Зламаць не да канца, надламаць.

Н. галінку.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго. Схіліць да чаго-н., угаварыць заняцца чым-н. (разм.).

Н. унука на сталярства.

Наламаць руку на чым (разм.) — набыць вопыт у якой-н. справе.

|| незак. нало́мліваць, -аю, -аеш, -ае і нало́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нудлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Поўны нуды, тужлівага настрою. Нудлівая песня.

2. Які наганяе нуду, сум. [Варашкін] заснуў пад непрыемны і нудлівы посвіст ветру за акном. Савіцкі.

3. Які трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.). Застаўшыся на месцы са жменькай мужчын, Сцёпка нерухома глядзеў услед натоўпу. Нудлівы боль і злосць — не то на іх, не то на сябе, што не здолеў угаварыць [людзей]. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обрабо́тать сов.

1. апрацава́ць;

2. (землю) апрацава́ць, урабі́ць;

3. (воздействовать на кого, что) разг. настро́іць, угавары́ць;

4. (с выгодой для себя сделать) прост. абла́дзіць; см. обраба́тывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

внуши́ть сов.

1. (вызвать) вы́клікаць; (возбудить) абудзі́ць; (вселить) усялі́ць, пасялі́ць, нада́ць; (навеять) наве́яць; (при помощи гипноза) унушы́ць;

2. навучы́ць; (уговорить) угавары́ць; (подговорить) намо́віць; (убедить) перакана́ць; см. внуша́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перапрасі́ць ’папрасіць прабачэння’ (ТСБМ; Гарэц.), пірапрасіць ’тс’ (Варл.), перэпросі́ць ’тс’ (ТС), пэрэпросі́ті ’тс’ (Бес.), перапрос ’просьба аб прабачэнні’ (Гарэц., Касп.), піряпросы, перапросіны ’тс’ (Юрч. СНЛ; Др.-Падб.). Укр. перепроси́ти, перепро́шувати, перепро́сити ’тс’; рус. смал. перепра́шивать, перепроситьугаварыць’, польск. przeprosiny, przeprośba, ст.-польск. przepros, przeprosić ’перапрасіць’; н.-луж. pśepšosowaś, pśepšosyś, pśepšosba ’запрашаць, -сіць, запрашэнне’, в.-луж. přeprosyć, přeprošeć, přeprošenje ’тс’; славен. preprósiti, preprosíti ’ўпрасіць, пераканаць’, preprošénje ’ўгаворы праз просьбу’. Да прасл. *per‑prositi > пера- і прасі́ць (гл.). Польска-беларуска-ўкраінская семантычная інавацыя, першапачаткова — ’прасіць прабачэння, плацячы за шкоду ці зробленую крыўду, да прымянення санкцый’ (з XIV ст.), гл. Банькоўскі, 2, 892–893.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыгавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑верыць; зак., каго-што.

1. Вынесці прыгавор, назначыць якое‑н. пакаранне. Прыгаварыць да расстрэлу. □ Марціна судзілі ў лютым. Прыгаварылі да сямі гадоў пазбаўлення волі. Чарнышэвіч.

2. з інф. Разм. Рашыць, вырашыць.

3. Разм. Дамовіцца з кім‑н. аб чым‑н.; угаварыць каго‑н. зрабіць што‑н. Галена дзве гадзіны стаяла на вялікай дарозе, кіламетраў за два ад Пераброддзя. І такі прыгаварыла падарожнага шафёра, што якраз гнаў машыну яшчэ далей за Перавоз. Чорны.

4. Уст. Прываражыць, прывярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угаво́р, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. угаворваць — угаварыць. — Адпачыў бы, сынку! Мы і без цябе ўправімся... — Але Кастусь не зважаў на матчыны ўгаворы: з ахвотаю завіхаўся на дрывотні. С. Александровіч. Мае ўгаворы ані не памагалі, а, наадварот, яшчэ болей разжальвалі. Сачанка.

2. Узаемная дамоўленасць аб чым‑н., умова. Па маўкліваму ўгавору і маці і сын да .. [скрыпкі] амаль не дакраналіся. Даніленка. [Віктар:] — Мы сюды ехалі спецыяльнасць пабыць, а нас на катлаван паставілі. Такога ўгавору не было. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгавары́ць, ‑гавару, ‑гаворыш, ‑гаворыць; зак., каго, на што, з дадан. сказам і з інф.

Угаварыць, падвучыць зрабіць што‑н.; падбухторыць на што‑н. Падгаварыць на дрэнны ўчынак. □ [Эма:] — Я сама бачыла, як адпраўлялі Максіма ў Вільню, сама была на вакзале ў той вечар, хоць хлопцы і забаранілі ісці туды. Падгаварыла сваячку і пайшлі. Машара. [Васіль:] — Цётачка, я не вінават... Мяне падгаварылі... Я вам усіх назаву, толькі мяне не чапайце... Мяне падгаварылі... — Як не па пальцах ён пералічыў усіх, хто лазіў у слівы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце; зак., каго-што.

Разм.

1. Цягнучы, зняць з чаго‑н., адкуль‑н. Звалачы мяшок з воза.

2. Цягнучы, перамясціць куды‑н. [Пятрусь] звалок драбіны з дарогі і, апусціўшы галаву, пайшоў дадому. Колас.

3. Сабраць, сцягнуць у адно месца. Звалачы галлё ў кучу.

4. Угаварыць, прымусіць пайсці куды‑н. — На рыбу .. [бацьку] Яўхім звалок. Кажа, у дождж ловіцца добра. Савіцкі.

5. Украсці, сцягнуць. Андрэю нельга было адыходзіць далёка, сабакі маглі пранюхаць і звалачы мяса, а ліхі чалавек — украсці аглоблі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)