аздо́ба, ‑ы, ж.

Тое, што ўпрыгожвае, аздабляе што‑н. Стракатая аздоба вітрын. □ Асаблівай аздобай вучнёўскай калоны былі дошкі транспарантаў. Навуменка. Малаважная тэма так і астанецца малаважнай, якімі б літаратурнымі аздобамі яе ні ўпрыгожвалі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабле́ма, ‑ы, ж.

Важнае пытанне, якое патрабуе вырашэння. Аднак тэма аб пабудове электрастанцыі ставіць і распрацоўвае шмат праблем: дружба і варожасць, замілаванне і нянавісць. Чорны. У даследаваннях Я. Баршчэўскага пытанні навуковай метадалогіі арганічна пераплятаюцца з праблемай тэорыі літаратуры. Мушынскі.

[Грэч. problēma — задача.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпраўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Такі, з якога адпраўляюць каго‑, што‑н., адкуль адмаўляюцца. Адпраўны пункт.

2. перан. Такі, з якога выходзяць; зыходны, пачатковы. Тэма грамадзянскай вайны паслужыла [Чорнаму] толькі фонам і як бы адпраўным пунктам для выхаду ў сённяшні дзень. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знява́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняважыць.

2. у знач. прым. Пакрыўджаны, абражаны, прыніжаны. У верш [Ю. Таўбіна] увайшла тэма зняважанай, скатаванай Заходняй Беларусі. Бярозкін. / у знач. наз. знява́жаны, ‑ага, м.; знява́жаная, ‑ай, ж. [Янка Купала] умеў быць пяшчотным, калі пісаў пра зняважаных і пакрыўджаных. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слі́зкі

1. прям., перен. ско́льзкий;

с. парке́т — ско́льзкий парке́т;

с. шлях — ско́льзкий путь;

~кая тэ́ма — ско́льзкая те́ма;

2. (покрытый слизью) осли́злый, скли́зкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад збіць.

2. у знач. прым. Пашкоджаны, сапсаваны ўдарамі. Збітая падкова. Збіты буфер. // Разм. Стаптаны (пра абутак). Збітыя боты. Збітыя абцасы. // Са здзёртай скурай. Збітае калена.

3. перан.; у знач. прым. Усім вядомы, зацяганы. Збіты выраз. Збітыя параўнанні. Збітая тэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спалучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.

Аб’яднацца ва ўзаемнай адпаведнасці, гармоніі; злучыцца адначасова; сумясціцца. У творах Дастаеўскага спалучыліся з выключнай сілай праніклівы псіхалагізм, інтэлектуальная глыбіня мысліцеля і страснасць публіцыста. «ЛіМ». Аповесць «Першае каханне» [А. Марціновіча] цікавая перш за ўсё тым, што ў ёй своеасабліва спалучыліся ваенная тэма і сучаснае жыццё. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зместтэма, сутнасць’. Укр. зміст. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова змѣщати (Сіноніма) ’умяшчаць’ ад кораня měst‑ (гл. места) з суфіксам ‑ja‑ і прэфіксам з‑ < *sъ‑. Тэрмін замацаваўся ў пачатку XX ст., у прыватнасці ў творах М. Багдановіча (1911 г.). Жаўтобрух (Мова укр. періодичної преси, 1970, 160) фіксуе ўкр. зміст у 1909 г. Не выключаны ўкр. уплыў на замацаванне ці ўтварэнне тэрміна ў бел., паколькі цяжка ўявіць незалежнасць гэтых слоў. Першаснае (магчыма, не актуалізаванае) значэнне ’тое, што змяшчаецца ў нейкай з’яве’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сюжэ́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сюжэта. Сюжэтныя лініі рамана. □ Тэма зямлі ў паэме [«Новая зямля» Я. Коласа] мае іншы сюжэтны варыянт у параўнанні з вершаваным апавяданнем. Гіст. бел. сав. літ.

2. Такі, што мае сюжэт (звычайна займальны). Верш [Я. Купалы «Я — калгасніца...»] сюжэтны, празрысты, цёплы лірызм ідзе побач з эпічнасцю. Навуменка. [Грэчка:] — Я люблю сюжэтныя сны. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахо́дны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для пераходу куды-н.

П. тунэль.

П. экзамен.

2. Прамежкавы, які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога.

П. перыяд.

Пераходныя гаворкі.

3. Пра вытворчыя і спартыўныя ўзнагароды: які перадаецца новаму пераможцу ў спаборніцтве, барацьбе.

П. кубак.

П. вымпел.

4. Які пералічваецца, пераносіцца на наступны год (спец.).

Пераходныя фонды.

Пераходная тэма.

5. У граматыцы: пра дзеяслоў, які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка.

|| наз. перахо́днасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)