касава́цца, касуецца; незак.
1. Зал. да касаваць.
2. Разм. Знікаць, траціцца. Рэдка здараецца, што мяжа паміж перакладам і арыгіналам касуецца. Лужанін.
3. Абл. Бянтэжыцца, губляцца. Маленькія вочкі .. [Грыгарца] ўжо замасліліся, але ён не пасаваўся перад чаркамі і ліў іх, як у бочку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растра́ціцца, ‑трачуся, ‑трацішся, ‑траціцца; зак.
1. Растраціць свае грошы. // перан. Патраціць свае фізічныя і душэўныя сілы на што‑н. дробнае, пустое.
2. Незаконна расходаваць чужыя грошы, маёмасць; зрабіць растрату (у 2 знач.). Нінка .. то кідала аўтакалону, то зноў варочалася; была стала на работу ў буфет у сталовую, растрацілася, пайшла пасля ў дарожніцы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няспо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не спорыцца, не ладзіцца. Не любіць Юзік гэтай работы. Не таму толькі, што яна вельмі цяжкая: няспорная надта. За пусцяковыя вынікі траціцца чорт што сілы і часу. Крапіва. // Нявыгадны ў гаспадарчых адносінах. Няспорнае насенне бульбы.
2. Не густы, не часты (пра дождж, снег і пад.). Пайшоў няспорны дождж. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
роня́ться страд.
1. упуска́цца; губля́цца;
2. губля́цца;
3. апуска́цца;
4. раня́цца;
5. кі́дацца, цадзі́цца;
6. прыніжа́цца, тра́ціцца; см. роня́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
употребля́емый
1. прич. які́ (што) скарысто́ўваецца, які́ (што) выкарысто́ўваецца; які́ (што) ужыва́ецца; які́ (што) тра́ціцца; см. употребля́ть;
2. прил. ужыва́льны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непрыто́мнасць, ‑і, ж.
1. Страта прытомнасці, выкліканая хваравітым станам або душэўным узрушэннем. У непрытомнасці.. [Антаніна Мікалаеўна] асунулася на зямлю. Шчарбатаў. Паддубны быў у непрытомнасці. М. Ткачоў.
2. Крайняя ступень душэўнага ўзрушэння, пры якой траціцца здольнасць валодаць сабой. Хацелася [Тані] крыкнуць: «Хопіць!» Ды побач маці і Хімка, захлёбваючыся да непрытомнасці, мармыталі свае малітвы. Гроднеў. Іліко і Вано стаялі ў кутку, напалоханыя да непрытомнасці. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растранжи́риваться
1. (много транжирить) разг. растранжы́рвацца; марнатра́віцца; ма́рна растра́чвацца; см. растранжи́риться;
2. страд. растранжы́рвацца, транжы́рыцца; марнатра́віцца; ма́рна тра́ціцца; шэ́йгацца; см. растранжи́ривать;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
помрача́ться ист.
1. зацямня́цца, захму́рвацца;
2. (о зрении) цьмяне́ць, слабе́ць; тра́ціцца;
3. перен. засмуча́цца; азмро́чвацца;
4. страд. зацямня́цца, захму́рвацца, азмро́чвацца; см. помрача́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
переводи́тьсяIII несов., страд.
1. (истребляться) разг. пераво́дзіцца, зво́дзіцца; вынішча́цца, знішча́цца; выво́дзіцца;
2. (попусту тратиться) разг. пераво́дзіцца, дарэ́мна тра́ціцца, марнава́цца; см. переводи́тьIII.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
марнава́цца, ‑нуецца; незак.
1. Траціцца без карысці, прападаць, не ісці на карысць. Марнуюцца сілы. □ Аляксей пагушкаў лямпу на выцягнутай далоні і ўсміхнуўся: — Неашчадна! Гэта ж кілаграмы тры каляровага металу марнуецца. Б. Стральцоў.
2. Тое, што і мардавацца (у 2 знач.). — Ну, Андрушка, пускай дзяцей ды паедзем у Пінск. Годзе табе ўжо марнавацца тут. Колас. — У вёсцы дабра [Рыгор] не бачыў, а цяпер у турме марнуецца. Бажко.
3. Зал. да марнаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)