таўчы́ся несов.

1. измельча́ться;

2. разг. (слоняться без дела) толка́ться; окола́чиваться;

3. страд. толо́чься; мя́ться; ру́шиться; би́ться, колоти́ться; см. таўчы́1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́туўч ’неабадранае ці нястоўчанае зерне ў крупах’ (слаўг., Нар. сл.). З *не‑тоўч, да таўчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кано́плі, канапель; адз. няма.

1. Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць валакно, а з семені — алей.

2. Семя гэтай расліны. Таўчы каноплі. □ — Калі ў каго які з гарнец канапель ці семя ёсць, дык ён выцісне якую бутэльку алею. Чорны.

•••

Як Піліп з канапель — раптоўна, знянацку (выскачыць адкуль‑н., з’явіцца дзе‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перекола́чивать несов.

1. (приколачивать иначе) перабіва́ць;

2. (бить — посуду, стекло и т. п.) разг. біць, таўчы́;

3. (избивать) прост. біць, збіва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мурцава́ць ’есці з вялікім апетытам’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. mùrdyti ’запіхваць’, ’таўчы’. Зычны ‑ц‑ пад уплывам мурцоўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоўк1 ’толк, карысць, парадак, сэнс’ (Бяльк.). Гл. толк.

Тоўк2, таўку́нь — пра тоўханне (мсцісл., Нар. лекс.). Гл. таўкці, таўчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піха́ць, піхану́ць, піха́цца ’пхаць, штурхаць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мік., Шат., Касп.; докш., баран., беласт., Сл. ПЗБ; аг.-бел., ЛА, 2), ’запіхваць’, ’малаціць пшаніцу’ (Нас.), пі́хаць ’даваць’ (Юрч. Вытв.), піхену́ць ’піхнуць’ (ТС), піха́ць ’есці прагна, груба і многа’ (Нар. лекс.), піхані́на ’штурханіна’ (міёр., Нар. словатв.), піхну́ць ’раптам папхнуць’. Укр. пиха́ти, пхати, рус. пиха́ть, пхать, ст.-рус. пихати, пьхати, польск. pichać, pchąć, чэш. pcháti, pchnouti, славац. pchať, pichať ’тс’, славен. peháti ’тс’, phátiтаўчы, абдзіраць зерне’, харв. чак. ophatiтаўчы ячмень’, балг. пъ́хам ’соваю, тыцкаю’, ст.-слав. пьхатитаўчы’. Праз чаргаванне ў аснове звязана з чэш. pěchovati ’трамбаваць’, а таксама з пест, пшано, пшаніца. Прасл. *pixati, *pьxati. Да і.-е. *pis‑, *pei̯s‑таўчы, таптаць’: літ. pìsitі ’fuluere’, paisýti ’абдзіраць ячмень, малоцячы яго цапамі’, piestà ’таўкач’, лат. pàisît ’церці лён’, ст.-грэч. πτίσσω ’б’ючы, таўкучы, мелючы, ачышчаць, абдзіраць зерне ад абалонкі, шалупіння’, πτίσισ ’шалупінне’, πτισάνη ’ячныя крупы’, πτίσμα ’шатраванае зерне’, ст.-інд. pináṣṭiтаўчы, драбіць’, piṣṭa ’змолаты’, ’мука’, перс. pist ’тс’, лац. pīnsō, ‑ere ’стаптаць, стаўчы’, с.-н.-ням. fesa ’вотруб’е’, vîsel ’ступа’ (Міклашыч, 270; Праабражэнскі, 2, 50; Траўтман, 220; Фасмер, 3, 269–270; Мюленбах-Эндзелін, 3, 34; Вальдэ-Гофман, 2, 307; Аткупшчыкоў, Из истории, 230; Бязлай, 3, 33; Борысь, Czak. stud., 100–102). Гл. таксама пхаць. Сюды ж піхма піхаць ’узмоцнена піхаць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўкачы́1 (талкачэ́) ’галушкі з талакна’ (гродз., Сл. ПЗБ). Відаць, да таўкці, таўчы, гл.

Таўкачы́2 ’фальбоны’ (Жд. 1). З-за знешняга падабенства да таўкач1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размажджэ́рыць (размождже́риць) ’разбіць, растаўчы’ (Нас.), размазджа́рыць, размазджыры́ць ’разбіць’ (Сцяшк. Сл.), што да мождже́рицьтаўчы, разбіваць на дробныя часткі’ (Нас.), мажджэ́рыць ’драбіць, таўчы, раздрабляць’ (ТСБМ), мождже́рь ’медная або чыгунная ступка’, ’невялікая мартыра’ (Нас.), рус. смал. можже́р, можжи́р ’ступа’, ’вялікая гармата’, укр. модже́ра ’мартыра’, ’тс’, чэш. moždíř ’ступка, мартыра’. Лічыцца запазычаннем з польск. moździerz ’ступа’, ’мартыра’, у якую яно трапіла з лац. mortarium, магчыма, праз пасрэдніцтва с.-в.-ням. morsære, ст.-в.-ням. morsâri (Фасмер, 2, 637; Брукнер, 346). Гл. мажджара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макатоўша (груб.) ’галава’ (петрык. Мат. Гом.), маз. макото́ўша (З нар. сл.) — пераноснае з макацёр(т) (гл.) ’вялікая пасудзіна, у якой церлі (таўклі) мак’. Да мак (гл.) і таўчы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)