ма́ўры, ‑аў; адз. маўр, ‑а, м.; маўрытанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. маўрытанкі, ‑нак; ж.

1. У старажытнасці і ў сярэднія вякі — еўрапейская назва карэннага насельніцтва Паўночнай Афрыкі (акрамя Егіпта) і арабаў, якія ў 8 ст. заваявалі Паўночную Афрыку і большую частку Пірэнейскага паўвострава.

2. Арабскае насельніцтва сучаснай Маўрытаніі.

[Лац. Mauri ад грэч. maurós — цёмны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вестго́ты ’заходняе адгалінаванне готаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай паўднёва-заходняй Прыбалтыкі, а ў III–IV стст. рассяліліся паміж Днястром і панізоўем Дуная’ (КТС). Запазычанне з рус. вестго́ты (< ням. Westgoten < visigothi).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагматы́зм, ‑у, м.

1. Рэакцыйная суб’ектыўна-ідэалістычная плынь у сучаснай буржуазнай філасофіі, якая лічыць ісцінай не тое, што адпавядае сапраўднасці, а тое, што дае буржуазіі практычна карысныя, г. зн. жаданыя вынікі.

2. Напрамак у гістарычнай навуцы, які абмяжоўваецца перадачай гістарычных падзей у іх знешняй сувязі і паслядоўнасці без раскрыцця аб’ектыўных законаў гістарычнага развіцця.

[Ад грэч. pragma — дзеянне, практыка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптымі́зм, ‑у, м.

Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у светлую будучыню; схільнасць ва ўсім бачыць добрае; проціл. песімізм. Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было. Колас. У гэтай бяздумнай бадзёрасці сучаснай моладзі і светлым аптымізме было нешта новае, народжанае новай эпохай. Карпюк.

[Ад лац. optimus — найлепшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Весні ’вясновы, вясенні’ (КТС, Сцяшк. МГ), ст.-рус. весьнии (мн.), чэш. vesní ’тс’. Старажытнае ўтварэнне ад vesn‑a і суф. ‑jь. У сучаснай бел. мове весні мае народнапаэтычнае адценне; літаратурным лічыцца веснавы́, дыял. вясе́нні узнікла па аналогіі да асенні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мната ’пакой’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк.). Ст.-бел. комната, ковната ’пакой’ — запазычанне з польск. komnata, kownata ’тс’ (Булыка, Запазыч., 164). Параўн. укр. кімната, рус. комната. Для сучаснай беларускай мовы неабходна мець на ўвазе другаснае запазычанне праз рускую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напластава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. напластаваць.

2. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў. Напластаванні зямной кары. Напластаванні пяскоў.

3. перан. Якая‑н. асаблівасць у культуры, свядомасці, характары больш позняга альбо чужога паходжання; наслаенне. Класавыя напластаванні. Напластаванні вякоў. □ Складана пераплятаюцца .. [у краінах Махрыба] напластаванні культур Фінікіі, антычнай Еўропы і мусульманскага Усходу з дасягненнямі сучаснай цывілізацыі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прывядзёнак ’дзіця, прыведзенае ў хату другой жонкай’ (Шат.), прывядзёнка, прывыді́нка ’падчарка’ (ЛА, 3, Клім.). Да прыве́сці, гл. ве́сці, відаць, праз стадыю назоўнікаў на ‑ень (пры́ведзень), утвораных ад дзеепрыметнікавых асноў, што, паводле Вярхова (Аб нек. асабл., 33–40), характэрны для сучаснай беларускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суво́ры ’суровы’ (Беларусіка, 19, 226). Параўн. укр. суво́рій ’тс’, рус. дыял. суво́рый ’суровыя; сярдзіты; брыдкі’. Актуалізавалася ў сучаснай мове пад уплывам украінскай, дзе звязваецца з уве́рий ’крывы; упарты’ (ЕСУМ, 5, 465), гл. свара, сувірацца; семантычна змененае ў выніку збліжэння з суровы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́мна ’домна’ (БРС). Рус. до́мна, укр. до́мна. У рус. мове ўпершыню адзначаецца ў 1663 г. (у форме домня), а ў сучаснай форме — у творах Пятра I. У формах дъмьница, домница вядома ўжо ў XVI ст. Звязана з дзеясловам дъмѫ дѫти (паводле Шанскага, з дъмати) ’дзьмуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)