стрыво́жыць сов.

1. встрево́жить, вспугну́ть;

2. стро́нуть, нару́шить;

с. суста́ў — стро́нуть (нару́шить) суста́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кале́нны коле́нный;

~нае сучляне́нне — коле́нное сочлене́ние;

к. суста́ў — коле́нный суста́в;

~нная рэ́пка — коле́нная ча́шечка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плячу́к ’плячо, плечавы сустаў’ (чэрв., мін., лях., Сл. ПЗБ). Перааформленае пад уплывам прадуктыўнага на балтыйска-славянскім памежжы суфікса ‑чук‑ зыходнае плячо (гл.) або пляча́к ’плечавы сустаў; пройма рукава’ (Сл. ПЗБ), магчыма, у выніку выцяснення формы н. р., адсутнай у балтыйскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коле́нный анат. кале́нны;

коле́нная ча́шка кале́нная рэ́пка;

коле́нное сочлене́ние кале́ннае сучляне́нне;

коле́нный суста́в кале́нны суста́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плечево́й анат. плечавы́;

плечева́я кость плечава́я косць;

плечево́й суста́в плечавы́ суста́ў;

плечево́й по́яс плечавы́ по́яс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кале́на1 ’частка нагі, дзе злучаюцца бядровыя і галёначныя косці; месца згібу нагі’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., КЭС; КЭС, лаг., Мат. Гом., Нас., Сержп., Сержп. Грам., Радч., Сл. паўн.-зах., Сцяшк. МГ, ТС, Шат., Яруш.), ’частка адзення, якая прыкрывае гэту частку нагі’ (ТСБМ, Нас.), калені ’нага ад каленнага сустава да таза’ (ТСБМ), ’сустаў пальца рукі’ (Сл. паўн.-зах.), ’вугал згібу, павароту ракі’ (ТСБМ; віц., Нар. сл.; ТС, Яшк.), ’лука’ (Сл. паўн.-зах.; дэфініцыя выклікае сумненне, параўн. ілюстрацыю: «Калена ля ракі, там коні ходзяць», с. 373, відавочна, што тут хутчэй ’паварот’, ’месца на павароце’), ’вір, глыбокае месца на павароце ракі’ (там жа), ’патаўшчэнне на чароціне ці саломіне’ (КЭС, лаг., Мат. Гом., Сцяшк. МГ), каленца ’тс’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), каленка ’тс’ (Нас.), ’сустаў на пальцы рукі’ (рас., Шатал.), калена ’асобная частка, закончаны матыў у музычным творы’ (ТСБМ, Шат.), ’фігура кадрылі’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’пакаленне ў радаслоўнай’ (ТСБМ), ’род, саслоўе’ (Сл. паўн.-зах.). Сюды таксама выразы лысы, як калена (Сл. паўн.-зах.), даць каленца ’ўдарыць каленам ззаду’, сесці на каленцах ’сесці, сагнуўшы ногі ў каленях’ (ТС). Укр. коліно ’каленны сустаў’, ’род’, ’пакаленне’, ’згіб (ракі і да т. п.)’, ’пераход голаса ў песні’, харк. колінце ’патаўшчэнне, каленца ў сцябліне’, у лемкаў яшчэ колінця ’суставы пальцаў’, звяртае на сябе ўвагу і колінчити ’біць (каленам?), рус. смал. коленки ’патаўшчэнні саломіны’, арханг. коленко ’каленца, згіб’, літар. і дыял. колено ’каленны сустаў’, ’паварот ракі і да т. п.’, як спецыфічна дыялектныя СРНГ адзначае ’змяненне матыву, пераход (у песні), куплет; асобная частка ў танцы «лайце»’, ’сям’я, род’. Зах.-слав.: польск. kolano ’каленны сустаў’, ’паварот ракі’, ’згіб грубы’, ’каленца ў сцябліне травы’ (звычайна kolanko, з XVI ст.; Слаўскі (2, 342) звяртае ўвагу па дакладны семантычны адпаведнік у лац. мове: geniculum ’тс’, genú ’калена’ і літ.: kelùkas ’каленца’, kelỹs ’калена’), н.-луж. kóleno ’каленны сустаў’, в.-луж. koleno ’тс’, ’згіб’, палаб. tʼülʼón ’каленны сустаў’, чэш. koleno ’каленны сустаў’, ’згіб’, ’каленца (саломіны)’, ’пакаленне, род’, славац. koleno (у падобных значэннях), славен. kolę́no ’каленны сустаў’, ’згіб’, ’пакаленне’, ’каленца (саломіны)’, серб.-харв. ко̀лено ’каленны сустаў’, ’род, пакаленне’, ’парод’, ёсць і значэнне, адэкватнае рус. колено жаночае і мужчынскае ’пол, жаночае і мужчынскае пакаленне’, ’каленца (у саломіне)’ koljence, макед. колено ’каленны сустаў’, ’згіб’, ’род’, ’пакаленне’, коленце ’згіб’, балг. коляно ’каленны сустаў’, ’род’, ’абшчына’, ’патоўшчаная частка сцябліны’, дыял. коленце ’каленца (у саломіне)’. Слав. адпаведнікі дазваляюць рэканструяваць прасл. kolěno, наконт значэння цяжка меркаваць, якія з прыведзеных славянскіх сапраўды даўнія, якія вынік натуральнага развіцця значэння. Даўнія семантычныя паралелі (лац. genu ’каленны сустаў’ і ’род, племя’, адпаведна с.-грэч. γόνυ и γένος) дазваляюць сцвярджаць, што такое значэнне можа быць старым. Што датычыць словаўтварэння, відаць, можна выдзеліць суфікс ‑ěno (Слаўскі, 2, 342, прыводзіць як структурны адпаведнік прасл. polěno і як паралель да kolěno літ. kelénas ’калена’). Аснову слав. лексемы параўноўваюць з літ. kelỹs ’калена’, лат. celis ’тс’. Не выключана, што з іншых і.-е. адпаведнікаў сюды сапраўды адносіцца грэч. κῶλον ’член’, κωλήν ’сцегнавая косць; плечавая косць’, κώληψ ’каленны сустаў’ гл. Слаўскі, там жа; Фасмер, 2, 289. Далей сюды ж адносяць і член (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сугло́бсустаў, патаўшчэнне на суставах’ (усх.-палес., Б. Сачанка), ’гарбаты чалавек’ (Бяльк.), сугло́біна ’высокі сагнуты чалавек’ (Бяльк.), сугло́п, сугло́біна ’высокі, няўклюдны падлетак’ (кіраў., Нар. сл.), сугло́бісты ’сутулы’ (Ян.), сугло́бы ’пануры’ (Ласт.), сугло́біцца ’згорбіцца, скрывіцца’ (Варл.). Параўн. укр. сугло́б ’згіб, сустаў’, рус. смал. сугло́бый, сугло́ба ’хмурны чалавек, нелюдзень’; сюды ж польск. zgłoba ’перашкода, запор; клопат, турботы’, серб.-харв. зглоб ’тс’, славен. zglób ’тс’, балг. сглоб ’стык, злучэнне; сустаў’, макед. зглоб ’згіб; сустаў’. Прасл. *sǫglobъ/*sъglobъ — аддзеяслоўны дэрыват ад *sъ‑globiti ’злучыць’, параўн. укр. згло́бити ’злучыць клінам’, балг. сглобя́вам ’злучаць, складваць, прыводзіць у парадак’, прэфіксальнага дэрывата ад прасл. *globiti < прасл. *globa ’кол, шост, жэрдка’ (Борысь, Prefiks., 118–119; Фасмер, 3, 793). Развіццё значэнняў ’злучэнне, патаўшчэнне’, ’сагнуты, нахілены, гарбаты’ > ’той, хто глядзіць спадылба’. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 466; ЭССЯ, 6, 131–134. Параўн. аглобля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́каць ’кіпцюр, ногаць’ (Мат. Гом., Яруш.) «Сам з кокаць, а барада з локаць» (Нас., Мат. Маг.), ’сустаў пальца’ (Федар. рук.). Гл. кокат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плячы́ца, плечыцасустаў у плячы’ (ТС), ’месца стыку пярэдняй і задняй частак вопраткі’ (Сцяшк. МГ). У выніку кантамінацыі лексем плячо і ключыца. Аналагічна ўкр. плечиці ’плечы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кале́на, -а, н.

1. (мн. кале́ні, -яў іе́нь). Сустаў, які злучае бядровую і галёначную косці; месца згібу нагі.

Сагнуць нагу ў калене.

2. (толькі мн., кале́ні, -яў іе́нь). Нага ад каленнага сустава да таза.

Узяць дзіця на калені.

3. (мн. кале́ны, -ле́н). Асобнае звяно, адрэзак у складзе чаго-н., які з’яўляецца злучэннем такіх жа адрэзкаў.

К. бамбука.

К. жалезнай трубы.

4. (мн. кале́ны, -ле́н). Частка чаго-н. непрамога, сагнутага ад аднаго павароту да другога.

К. дарогі.

К. ракі.

5. (мн. кале́ны, -ле́н). У музычным творы: асобная частка, закончаны матыў.

Салавей заспяваў на сем кален.

6. (мн. кале́ны, -ле́н), перан. У танцы: асобны прыём, фігура з эфектам.

Кадрыля на шаснаццаць кален.

7. (мн. кале́ны, -ле́н). Пакаленне ў радаслоўнай.

Мора па калена каму — нічога не страшна, нічога не цяжка.

|| памянш. кале́нца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 3 і 5 знач.).

|| прым. кале́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. сустаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)