застрэ́шак, ‑шка, м.

Край страхі (хаты, хлява і пад.), які навісае над сцяной. Так, стоячы пад застрэшкам,.. Аўсееў і не заўважыў, калі сціх дождж. Быкаў. // Месца пад навіслым краем страхі. У застрэшку валтузяцца вераб’і. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак.

Палічыўшы, вызначыць суму, колькасць каго‑, чаго‑н.; падвесці вынікі. Сільчанка ўстаў з-за стала, каб падлічыць узнятыя рукі. Мележ. Стоячы каля хаты, Канстанцін Міхайлавіч падлічыў, колькі год пасаджаным яго рукамі дрэвам. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазяха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Міжвольна глыбока ўдыхаць і адразу ж выдыхаць паветра шырока адкрытым ротам (пры жаданні спаць, пры стоме). Стоячы на сонцы, ад спёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад .. пылу. Галавач. Хацелася спаць, і.. [Язэп] пазяхаў раз за разам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бугры́сты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты буграмі. Бугрыстая дарога. Бугрыстае поле. □ Потым ўдарылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з жоўтымі падцёкамі лёду. Дамашэвіч. // Няроўны, з буграмі. Стоячы пры лямпе, якая асвятляла бугрысты, з залысінамі лоб,.. [старшыня валвыканкама] моўчкі перагледзеў некалькі лісткоў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Адносіць назад або ўбок павевамі ветру. Вецер аддзімае крысы паліто. // Раз-пораз выдыхаць ротам паветра ў часе сну або ў стане фізічных перагрузак. А Лёва, стоячы побач з тэлефоннай будкай, толькі пацее ды аддзімае. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буса́к, ‑а, м.

Доўгі шост з металічным вастрыём і крукам на канцы; багор. Плытнік, стоячы ў галаве плыта, заганяў у калоду бусак і моцна трымаў, налёгшы на яго ўсім целам. Колас. Відаць было, як людзі расцягвалі бусакамі бярвенне агнём ахопленых хат. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стая́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле дзеясл. стаяць (у 1–3, 6–8 знач.). Стаянне вады. □ Ад доўгага стаяння на месцы ў Міці пачалі мерзнуць ногі. Навуменка. Стоячы каля воза,.. [Ганна] бачыла так мала, ды і стаянне гэта надакучыла да ліха! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канто́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Невялікае памяшканне для майстра, кіраўніка цэха і пад.

2. Высокі пісьмовы стол з нахіленай дошкай, за якім працуюць, стоячы або седзячы на высокай табурэтцы. Гурген сядзеў за канторкай у духане і падлічваў .. выручку. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салда́цік, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да салдат. Бабулька, відаць, мела добрае сэрца, пашкадавала салдацікаў: з цыбуляй вынесла і па агурку, і па кубку малака. Машара.

2. Дзіцячая цацка ў выглядзе салдата. Алавяны салдацік.

3. у знач. прысл. салда́цікам. У стаячым становішчы, стоячы. Скакаць у ваду салдацікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Станьго́м ‘у безвыходнае становішча (пастаўлены)’ (Нас., Яруш., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘на дыбкі (аб кані)’ (Нас.), ‘у нерашучасці’: што ты стаў станьгом? (Бяльк.). З станько́м ‘у стаялым становішчы’ (Нік. Очерки) з экспрэсіўным азванчэннем к — г. Рэдкі дэрыват ад ста́нуць ‘стаць’, параўн. наз. стань ‘пост’ (Стан.), дэвербатыў ад гэтага дзеяслова з суф. ‑к‑. Канчатак Т. скл. тут можа быць вынікам аналогіі з прыслоўямі тыпу бяго́м, гл. Карскі 2-3, 75. Параўн. і стальга́, стальго́мстоячы і застыўшы’ (Юрч. Вытв.), магчыма, звязаныя з формай прошлага часу дзеяслова стаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)