сутыкне́нне, -я, н.
1. гл. сутыкнуцца.
2. перан. Вострая спрэчка, сварка на глебе рознагалосся.
С. з сябрам.
3. перан. Сутычка, бой.
Узброенае с.
4. перан. Непасрэдныя зносіны, сувязь, знаёмства з чым-н.
С. з рэчаіснасцю.
5. перан. Проціпастаўленне чаго-н. супярэчнага, несумяшчальнага, уступленне ў канфлікт, у варожыя адносіны.
С. інтарэсаў.
С. характараў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
◎ Прэ́чыць ’пярэчыць, не згаджацца’ (Нас.), прачка ’пярэчанне, спрэчка’; ’сварка’ (Нас.; Бяльк.). Паланізм, параўн. przeczyć, przeczka ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 63).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Суты́чка ’бойка’, ’спрэчка, сварка’, ’удар, штуршок’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Укр. сути́чка, рус. сты́чка ’тс’. Дэрыват ад сутыкаць(ца) < тыкаць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
загарэ́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; -ры́ся; зак.
1. Пачаць гарэць (у 1, 5—7 знач.).
У далечыні загарэўся агеньчык.
Загарэлася з вышак (пачаўся пажар). З. ідэяй (перан.). Вочы загарэліся ад цікаўнасці (перан.).
2. безас., каму з інф. Вельмі захацецца (разм.).
Загарэлася яму ісці ў грыбы.
3. перан. Узнікнуць, пачацца з вялікай сілай.
Загарэлася спрэчка.
|| незак. загара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Су́пар ’супраціўнік, сапернік’, ’упарты чалавек’ (Нас., Байк. і Некр.), ’той, хто пярэчыць’, ’супраціўнік’ (Ласт., Адм.), су́пырь ’супроць’ (Бяльк.), сюды ж супарава́ць ’супраціўляцца, не слухацца; супернічаць’ (Нас., Стан.). Канкрэтны назоўнік, суадносны з абстрактным супо́р, гл. Укр. су́пор ’супраціўленне, неахвота’, рус. паўн. супо́р ’спрэчка, супраціўнасць, бойка’, ст.-рус. супоръ ’спрэчка’, серб.-харв. дыял. supor ’перашкода, супраціўнасць’. Прасл. *sǫporъ/‑ь < *sъ‑perti, прэфіксальнага дзеяслова ад перці (гл.) (Борысь, Prefiks., 97–98), параўн. ст.-слав. сѫпьрь, чэш. soupeř, славац. súper ’сапернік’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пале́міка ’спрэчка ў друку, на дыспуце, сходзе, пры абмеркаванні якіх-н. пытанняў’ (ТСБМ). Праз рус. поле́мика ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78) ад грэч. πολεμικός ’ваяўнічы’ < πόλεμος ’вайна’ (ССРЛЯ, 10, 129).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сквіл ‘пранізлівы крык, лямант’ (Нас., Гарэц., Яруш., Байк. і Некр.), ‘віск’ (Юрч.), ‘жаласны піск, лямант’ (Др.-Падб.), скві́ла ‘спрэчка’ (Нас.), скві́ліць ‘пішчаць пранізліва і жаласна’ (Др.-Падб.). Гл. квяліць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
умыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго.
Спец. Выкрасці дзяўчыну з мэтай заключэння шлюбу. Было ясна — без шлюбу ў царкве Андрэй не згодзен аддаць Насці, і далейшая спрэчка ні да чаго не прывядзе. Разбіраючы гэту перашкоду, Кузьма сказаў Насці: — Застаецца адно: умыкнуць цябе. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ро́зніца 1, розьніца ’непадабенства, адрозненне ў чым-небудзь’, ’велічыня, сума, якая з’яўляецца рознасцю паміж дзвюма велічынямі, сумамі’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., ТС). Укр. різни́ця, рус. ра́зница (ц.-славянізм), польск. różnica ’адрозненне’, чэш. různice ’разлад, спрэчка’, ст.-польск. różnica ’тс’, ст.-рус. розница ’спрэчка, нязгода’ (XVII ст.). Да розны (гл.).
Ро́зніца 2 ’продаж паштучна або невялікімі колькаснаму (ТСБМ). З рус. розница ’тс’ < ст.-рус. розница ’тс’ (1407 г.). Сюды ж рознічны ’звязаны з гандлем у розніцу’ (ТСБМ). Параўн. ураздроб (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
перапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Тое, што і перастрэлка. Тры роты пяхотнага палка.. трапілі ў перапалку, наскочыўшы на засаду. Лынькоў.
2. перан. Крыклівая спрэчка, лаянка. Сямейная перапалка. □ Мароз з апушчанымі вачамі чакаў, пакуль скончыцца перапалка паміж Шэметам і Цмыгам. Лобан.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)