Пу́дала ’пудзіла’ (лях., Янк. Мат.; Жд. 2; ветк., Мат. Гом.), пу́дало (карэліц., Нар. лекс.), пу́дайло ’тс’ (петрык., Цыхун, вусн. паведамл.). Укр. опу́дало, дпуд ’тс’, утвораныя ад опу́дитисяспалохацца’, сведчаць пра магчымы шлях утварэння названых беларускіх слоў, параўн. апу́дзіла (гл.), з адпадзеннем прыстаўнога а-. Аднак семантыка лельч. апу́дала ’чалавек неахайнага выгляду, сонны, непаваротлівы’ (Куч.), а таксама драг. опу́дына ’шырокае не па памеры адзенне’ (Клім.) і асабліва тураў. опу́дало (пра адзенне): наклаў на себе этэ опудало, tuo страх! пры опу́‑гаіцца ’спужацца’: я ўжэ опугаласа, як та кура і напу́гацца ’празмерна надзець на сябе, начапляць лішняга; надзьмуцца, натапырыцца; абкружыцца імглістым кругам (пра месяц)’ (гл.) сведчаць пра магчымую кантамінацыю формаў з пуд- і пуг‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трухлі́вы ‘баязлівы’ (Нас., Гарэц.), сюды ж труха́ць, тру́хнуць ‘баяцца, палохацца’ (Рэг. сл. Віц.), трухну́ць ‘спужацца, спалохацца’ (Некр. і Байк., Юрч. Сін.), ст.-бел. трухливость ‘баязлівасць’ (ГСБМ). Параўн. укр. трухлі́ти ‘дранцвець ад жаху’, рус. (с)трухну́тьспалохацца’, польск. truchleć ‘слабець, дранцвець, камянець’, truchliwy ‘спалоханы’, truchły ‘тс’, potruchleć ‘спужацца, збаяцца, заняпасці духам’, каш. trëxlec ‘губляць надзею, сумнявацца’, н.-луж. tšuchły ‘баязлівы’, tšuchlak ‘тс’, tśuchleć ‘станавіцца змрочным, панурым’, в.-луж. truchty ‘заклапочаны, неспакойны’, ‘баязлівы’, ‘сумны, змрочны’, truchlíc ‘трывожыць’, чэш. truchliti, truchleti, славац. trúchliť ‘смуткаваць, тужыць’, truchlivý ‘сумны, журботны’. Звычайна рэканструююць прасл. *trux‑, *trusl‑ і супастаўляюць з лат. traušâties ‘баяцца’ < і.-е. *ter‑ ‘церці, рэзаць, вярцець’ > ‘крышыць’ > ‘трухлявець’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 227; Каруліс, 2, 423). Махэк₂ (654) мяркуе, што праславянскае слова магло б мець форму *truxlъ, роднасным яму будзе с.-ірл. trúag ‘смутны’. Паводле Куркінай (Этимология–1994–1996, 49), на базе зыходнай формы (гл. трухлы) у заходнеславянскіх мовах замацавалася значэнне ‘баязлівы’, ‘сумны’, гл. таксама Борысь, 643. Адносна рус. трухну́ть яшчэ Даль (1882, 4, 438) ставіць яго ў адзін рад з роднаснымі дзеясловамі тру́сить, тру́шивать ‘баяцца, палохацца’. Фасмер (4, 112) мяркуе, што рус. (с)трухну́ть з’яўляецца новаўтварэннем ад трус ‘баязлівец’, а ўкр. трухлі́ти можа быць запазычаннем з польскай мовы (ЕСУМ, 5, 662). У такім выпадку зах.-слав. *trux‑lъ, *trux‑livъ будзе праславянскім рэгіяналізмам. Для трухну́ць ‘спужацца’ не выключана самастойнае развіццё на аснове трухну́ць ‘страсянуць, скалануць’ (Нар. Гом.), гл. трусіць, трэсці. Параўн. і ст.-бел. почал троухленъ быти дрыжачий (Карскі 2-3, 353).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)