Жало́ба ’смутак’, ’памінкі’ (Сл. паўн.-зах.). Ад кораня, прадстаўленага ў жаль (гл.) з суфіксам ‑оба.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
вы́плакацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; заг. выплачся; зак.
Выліць, выказаць пачуцці слязьмі, наплакацца ўволю. Пані падлоўчая выплакалася, вылажыла з душы ўвесь свой смутак і гора і крыху заспакоілася. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Ну́дзьга́ ’нуда, смутак’ (Гарэц., Багд.), ’стан пчалы без узятка’ (Мат. Гом.). Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.), параўн. ст.-бел. ноудога: родьчиЪа ноудоги и немоци не имѣла (1489 г., гл. Карскі 2-3, 33), укр. нудьга ’нуда, смутак; нудны чалавек’, рус. нудьга, нудга ’маркота; моташнасць; сверб ад укусаў насякомых; галеча, нястача'
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
няўто́льны неутоли́мый;
н. го́лад — неутоли́мый го́лод;
~ная сма́га — неутоли́мая жа́жда;
н. сму́так — неутоли́мая печа́ль;
~ная пра́га ве́даў — неутоли́мая жа́жда зна́ний
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Ту́жба ‘смутак, маркота’, ‘клопат’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Байк. і Некр., Янк. БП): u dware służba ni wielika tużba (Арх. Федар.). Укр. тужба́ ‘журба, маркота’, рус. тужба́ ‘клопат’, польск. tużba ‘смутак’, в.-луж. tužba ‘сум, журба, маркота’, чэш. tužba ‘моцнае жаданне’, tužby ‘спадзяванне’, славац. túžba ‘сон, мара’, ‘цяга, імкненне да чаго-небудзь’, ‘смутак, туга’, харв. tùžba, чак. tužbȁ ‘скарга, нараканне’, серб. ту̀жба ‘скарга, іск’, балг. тъ́жба ‘скарга’, ‘сум, журба, гора’, макед. тужба ‘судовы іск’. Прасл. *tǫg‑ьba > *tǫžьba. Да туга́, тужыць 1, 2 (гл.). Літ. tūžbà ‘злосць’ запазычана з беларускай, гл. Фрэнкель, 2, 1147.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тано́га ’смутак, трывога’: танога на сэрцы (Мат. Гом.), тано́жыць ’таміць, стамляць’ (Ян.). Параўн. укр. палес. тоно́жит ’мучыць’. Няясна.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
тва́рык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да твар (у 1 знач.). Нейкі смутак прабяжыць іншы раз па .. замурзаным тварыку [Агаткі]. Колас. Валюшка абудзілася першай. Ружовы ранішні прамень пяшчотна казытаў яе бялявы тварык. Шчарбатаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
крана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які кранае, расчульвае; хвалюючы. У чорных шырокіх вочках свяцілася вялікая пакута і нейкі своеасаблівы дзіцячы смутак, такі глыбока кранальны, што Таццяна не магла стрымліваць слёзы, гледзячы на яго. Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
няра́дасны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены радасці, весялосці; сумны, журботны. У грудзях стала млосна ад нярадасных дум. Машара. // Які выклікае, прыносіць смутак, журбу. Ліда прынесла нярадасную вестку: ахову лагера, дзе знаходзіўся Мікола, узмацнілі. Федасеенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
невясёлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які сумуе; сумны. [Сярго:] Вы што ж такі пануры, невясёлы? [Бэсман:] У нас вясёлага не вельмі шмат. Глебка. Убачыўшы свайго сябра невясёлым, Ціма запытаў: — Чаго такі кіслы? Шчарбатаў. // Які выражае смутак, журбу. Невясёлая ўсмешка. Невясёлыя вочы.
2. Які выклікае смутак, журбу; непрыемны. Невясёлы мой лёс, невясёлы... Пакідаю я родныя сёлы. Куляшоў. Покут голы, невясёлы, Як у той павеці. Крапіва. Ноччу Мікола не спаў. Сядзеў каля папялішча пад уцалелай яблыняй і думаў невясёлую думу. Якімовіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)