хлебапёк, ‑а, м.

Уст. Тое, што і пекар. Устане рана хлебапёк, Адчуе смачны пах, І пойдзе жытні свежы хлеб з румянцам на шчаках. Агняцвет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мустсвежы сок з вінаграду ці іншых фруктаў’, ’маладое салодкае віно’ (ТСБМ). Праз рус. мову з н.-ням. most, must, якія з лац. mustum ’маладое віно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згу́бнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць згубнага. Не букет, а цэлы ахапак — пышны і яшчэ свежы, толькі дробненькія пялёсткі ружовыя смалянак былі ўжо крануты згубнасцю [за]вядання. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праклама́цыя, ‑і, ж.

Агітацыйны лісток палітычнага зместу. — А вось у мяне ёсць свежы лісток, — казаў той самы Сцёпка мужыкам і даставаў з-за пазухі пракламацыі. Колас.

[Ад лац. proclamatio — адозва, заклік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдба́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прыдбаны, набыты. Густы водар гародаў і гумнаў быў свежы, можа, больш, як калі, і цешыў душу чалавек прыдбалым за лета багаццем. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пянчу́к, пенчука, м.

Невялікі пень. На невысокім пенчуку пры агеньчыку сядзеў чалавек у шэрай суконнай світцы. Якімовіч. Глядзіш — то там, то тут свежы нізкі пянчук. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суці́шанасць, ‑і, ж.

Стан супакою, цішыні. Мякчэе ласка. Як у сне, Суцішанасць і лёгкі солад. Як журавінка ў свежы снег, — З акна скаціўся зябкі золак. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́драны, -ая, -ае.

1. 3 буйным спелым ядром.

Я. арэх.

2. перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор’е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і г.д.

Я. мужчына.

Ядранае паветра.

Ядранае збожжа.

|| наз. я́дранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прэ́сны1 ’які прыгатаваны без дастатковай колькасці солі або цукру, кіслаты, прыпраў; які не мае пэўнага смаку’; ’прыгатаваны без закваскі, не квашаны’ (ТСБМ, Ласт.), ’някіслы’, пре́сный ’тс’ (гродз., воран., ганц., рагач., рас., Сл. ПЗБ; ТС), ’свежы (пра малако)’ (КЭС; воран., гродз., Сл. ПЗБ), прэ́сна ’агульная назва прэснай стравы’ (гродз., Сл. ПЗБ); укр. при́сний, рус. пре́сный ’прэсны, някіслы, прыгатаваны без закваскі, няквашаны’, польск. przasny ’няквашаны, свежы’, чэш. přesný ’дакладны’, дыял. ’няквашаны (хлеб)’, славац. presný ’тс’, серб.-харв. пре́сан ’незаквашаны; сыры (аб мясе)’, славен. présenсвежы; няквашаны’, балг. пре́сен ’тс’, макед. пресенсвежы; сыры (пра мяса і пад.)’. Прасл. *prěsnъ з *prěsknъ, якое роднаснае літ. prė́skasсвежы; няквашаны (пра хлеб, малако, капусту)’; гл. Траўтман, 231; Атрэмбскі, LP, 1, 140. Параўнанне са ст.-в.-ням. friscсвежы’. Фасмер (3, 360) лічыць сумнеўным з-за гукавай неадпаведнасці. Гл. таксама Фрэнкель, 652. Вештарт (Лекс. Палесся, 116) мяркуе, што ў адносінах да хлеба гэта — семантычная інавацыя, паколькі такое значэнне магло з’явіцца толькі пасля таго, як стаў вядомы квашаны хлеб, для дыферэнцыяцыі гэтых відаў хлеба.

Прэ́сны2 ’сыры’; ’незамёрзлы’ (ТС, ПСл). Параўн. укр. жытом. прэ́сна земля́ ’зямля, якая не замерзла (пад снегам)’, прэ́сна зіма́ ’зіма, калі снег выпадае на зямлю, якая яшчэ не замерзла’ (Лексика Пол.). Этымалагічна тое ж, што і папярэдняе слова (гл.), першапачаткова, відаць, пра зямлю свежа раскарчаваную (гл. Банькоўскі, 2, 809) або распрацаваную, параўн. балг. пре́снище ’від глебы’ (БЕР, 5, 668).

Прэ́сны3 ’нядрэнны, добры, няшкодны’: прэ́сная баба (Мілкоўскі, Наша Слова, 2000, 1 сак.). Да прэ́сны1; відаць, у супастаўленні з салёны (гл.) пра чалавека з рэзкім характарам. Інакш Гаўлава (Зб. памяці Слаўскага, 122), якая, лічачы што “няквашаны хлеб быў цвёрды”, дапускае развіццё ’цвёрды’ > ’злосны, жорсткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

снег / свежы: пароша

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)