рэчаі́сны, ‑ая, ‑ае.
Які сапраўды існуе; рэальны. «Усё рэчаіснае разумна», — іранічна падкрэсліў Лабановіч. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развар’ява́ны, ‑ая, ‑ае.
Які развар’яваўся; раз’юшаны. Сапраўды, гэты развар’яваны натоўп рыхтаваўся спаліць танк. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́менна, часц.
1. Падкрэслівае які-н. член сказа, азначае: якраз.
І. ў яго лабараторыі атрымалі першыя станоўчыя вынікі.
2. Ужыв. пры далучэнні сказа або асобных членаў сказа, якія растлумачваюць, удакладняюць выказаную думку.
Прыйшлі ўсе, а і.: сябры, сваякі, вучні.
3. Ужыв. як сцвярджальнае слова са знач.: так, сапраўды так.
Вось і. — ехаць трэба па цаліку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пои́стине нареч., книжн. сапраўды́, па пра́ўдзе; на са́май спра́ве;
пои́стине говоря́ па пра́ўдзе (пра́ўду) ка́жучы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ваісціну ’сапраўды’ (КТС). З ц.-слав. воистину (Шанскі, 1, В, 142).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
свінафе́рма, ‑ы, ж.
Свінагадоўчая ферма. Чарнавусу не было чаго сказаць, свінафермы сапраўды ў калгасе не было. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустасло́ўе, ‑я, н.
Пустыя размовы; балбатня. Сапраўды, іх слова моцнае, пустаслоўя .. [шахцёры] не любяць. Паабяцалі, — значыць, зрабілі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адза́баль, адзабылі, адзаль ’сапраўды’ (Касп.), адзабль, адзабыл ’праўда (прыслоўе)’ (Карскі 2–3, 71, 73, віц.), адзабль ’ці праўда’ (Мат. Смал.), параўн. рус. сіб. забыль ’праўда, сапраўды’, адзабль, адзабыль, ад‑за‑бы‑ль да быць (гл.). Структура ад‑забыль эквівалентна са‑праўды (Мартынаў, Бел.-рус. ізал., 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
брыклі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае звычку, схільнасць брыкацца. Орлік сапраўды быў благім канём: куслівым і брыклівым. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Та́к-такі ’аднак, усё-такі, усё ж’; ’на самай справе, сапраўды’ (ТСБМ). Гл. так, такі 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)