сто́ўпнік, ‑а, м.

У хрысціянстве — рэальная або міфічная асоба, якая выконвала рэлігійны зарок нерухомага стаяння на калонах (стаўпах, слупах).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэі́зм, ‑у, м.

Рэлігійны светапогляд, які грунтуецца на разуменні бога як абсалютнай асобы, што стварыла свет і дзейнічае ў ім.

[Ад грэч. theos — бог.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анабапты́зм, ‑у, м.

Рэлігійны рух, які пачаўся ў Германіі ў 16 ст. супраць афіцыйнай царквы і яе догматаў і набыў форму сацыяльная пратэсту супраць феадальнага прыгнёту.

[Ад грэч. anabaptizo — зноў хрышчу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

боже́ственный

1. книжн. бо́скі; (божий) бо́жы; (религиозный) набо́жны, рэлігі́йны;

2. (прекрасный, бесподобный) разг. надзвыча́йны, чаро́ўны, цудо́ўны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абраза́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абразаць — абрэзаць.

2. Рэлігійны абрад у яўрэяў і некаторых іншых народаў, які зводзіцца да адразання крайняй плоці мужчынскага члена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секта́нцтва, ‑а, н.

1. Рэлігійны рух сектантаў, якія адышлі ад пануючай царквы. // зб. Сектанты, групы сектантаў. Барацьба з сектанцтвам.

2. Дагматызм, вузкасць і замкнутасць поглядаў, уласцівыя секце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыдакты́зм, ‑у, м.

Кніжн. Павучальнасць. Самуіла, які любіў кнігу і хацеў пазнаць тайны сусвету, не мог задаволіць рэлігійны дыдактызм. Каваленка. [Канец] байкі не выклікае смеху і ўспрымаецца як голы дыдактызм. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінкрэты́зм, ‑у, м.

Кніжн.

1. Злітнасць, нерасчлянёнасць, якія характарызуюць першапачатковы, неразвіты стан чаго‑н. Сінкрэтызм першабытнага мастацтва. □ Паэтычнае мысленне тут [у рукапіснай ананімнай паэзіі] яшчэ таксама не адасобілася ад фальклорнага сінкрэтызму. Ярош.

2. Неарганічнае спалучэнне разнародных элементаў — філасофскіх поглядаў, рэлігійных сістэм і інш. Рэлігійны сінкрэтызм перыяду элінізму.

[Ад грэч. synkrētismós — злучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Схі́зма ’раскол, раздзел цэркваў’ (ТСБМ), ’адшчапенства’ (Некр. і Байк.), схізма́тык ’раскольнік, хто належыць да схізмы’ (ТСБМ). Ст.-бел. схизма ’ерась’ (Ст.-бел. лексікон), схизма, зхизма, схисма, сцызмарэлігійны раскол’ (1583 г.) са ст.-польск. schizma ’тс’ (XVI ст.) < лац. schisma ад грэч. σχίσμα ’раскол’ (Булыка, Лекс. запазыч., 181). Гл. таксама сызма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рытуа́л, ‑у, м.

1. Сукупнасць абрадаў, якія суправаджаюць рэлігійны акт.

2. Выпрацаваны звычаем ці ўстаноўлены парадак выканання чаго‑н.; цырыманіял. Гэта была дзівосная пагулянка. Нават з захаваннем марскога рытуалу: без закускі, так, як заведзена гэта, кажуць, у маракоў, мы выпілі па чарцы каньяку і заспявалі песню ... Скрыган. Скончылася гэта зусім нечакана. Рытуал патрабаваў, каб закаханы наведаў тыя месцы, дзе ён бываў шчаслівы. Караткевіч.

[Ад лац. ritualis — абрадавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)