Буя́ць ’буйна расці; расці ў лісце, бацвінне, на націну, салому’ (БРС, Арх. Бяльк., слонім., КЭС, лаг., Інстр. I, Сцяшк. МГ, Гарэц., Жд., Інстр. III, Мат. Гродз., Янк. II, Янк. III), ’рыкаць (пра вала)’ (Арх. Бяльк., слонім.), ’гудзець; лётаць з гудзеннем’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.), ’ярка гарэць’ (Гарэц.), ’лятаць, парыць’ (Гарэц.), ’буяніць, шалець’ (Сцяц., Бяльк., Булг.). Рус. буя́ть ’разрастацца’, укр. буя́ти ’буйна расці, разрастацца і г. д.’, польск. bujać, чэш. bujeti ’хутка, буйна расці’, серб.-харв. бу́јати ’буйна расці’, балг. буя́, буя́я ’тс’ і г. д. Прасл. *bujati ’тс’. Старая этымалогія (Міклашыч, Türk. El., 1, 268): запазычанне з цюрк. bujumakрасці’ вельмі няпэўная. Звычайна лічыцца вытворным ад і.-е. кораня (базы) *bheu̯ā‑ ’быць, расці’ (гл. быць), Параўн. і такія і.-е. формы, як ст.-інд. bhū́yān ’большы, мацнейшы і да т. п.’ Сюды ж і вытворнае *bujьnъ ’бурны, буйны, пышны і г. д.’ Гл. Мейе, Études, 378, Траўтман, 40; Фасмер, 1, 234; Бернекер, 98; БЕР, 2, 96; Слаўскі, 1, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Росць1расці’, ’атрымліваць задавальненне’ (Бяльк., Юрч. Фраз. 1, Юрч. Сін.), рость, рэстьрасці’ (Растарг.), ро́сціць ’гадаваць, вырошчваць’ (астрав., пух., Сл. ПЗБ). Да расці́ (гл.). Аб скарочаным суфіксе *‑ti гл. Карскі 2-3, 279.

Росць2 ’рост’, ’расток, парастак’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; ТС). З прасл. *orstъ пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем *‑orst‑ь. Іншы суфікс ‑jь у рошч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рошч ’рост, росля’ (іўеў., Сл. ПЗБ). З прасл. *orst‑jь < orsti > расці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падле́сны, ‑ая, ‑ае.

Які прымыкае да лесу, мяжуе з лесам. Прыйшоўшы да бацькі з падлеснай даліны, Расці прыняліся І клён і рабіна. Броўка. За першай градой падлесных зараснікаў пайшоў лес чысты. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кусці́цца, ‑ціцца; незак.

Расці кустом, разгаліноўвацца ў выглядзе куста. Там расце лён-даўгунец, каласіцца высокае жыта, кусціцца кармавая бульба. Пестрак. Будуць свежым лісцем шалясцець бярозы, Будзе рунь кусціцца пышна па вясне! Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гусці́цца, ‑ціцца; незак.

Разм.

1. Густа расці, разрастацца. У агародчыку перад вокнамі чарнела вяргіня і гусцілася каля сцяны і плоту мята. Чорны.

2. Згушчацца, станавіцца непраглядным. Змрок гусціўся. Хмары гусціліся на небасхіле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смарчо́к, ‑чка, м.

Тое, што і смаржок. — Хутка смарчкі расці пачнуць, — сказаў Мацвей. — Грыбы такія. Самыя раннія. Лупсякоў. У пушчы, па котлішчах, асцярожна.. зразаў [Алесь] у кошык смарчкі. Гэта было ціхмянае, добрае паляванне. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заснава́цца, ‑снуецца; зак.

1. Узнікнуць, утварыцца. На месцы былой дрыгвы заснаваўся і з небывалай сілай пачаў расці сацыялістычны горад. Кудраўцаў.

2. Пакрыцца, зацягнуцца (павуціннем, смугой і пад.). Лес туманам заснаваўся, Луг расой акрыўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каржане́ць ’абсыхаць’ (Юрч.), ’не расці’ (Янк. БП). Параўн. рус. коржавый ’сухі, зморшчаны, шорсткі’, коржаветь ’цвярдзець’, да корж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́расці, -сту, -сцеш, -сце; -сцем, -сцеце, -стуць; вы́рас, -сла; зак.

1. гл. расці.

2. з чаго. Стаць большым ростам настолькі, што адзенне стала малое.

В. з касцюма.

3. перан. Удасканальваючыся, дасягнуць больш высокай ступені.

Кампазітар вырас за апошнія гады.

4. Паказацца нечакана, паўстаць перад вачамі.

На парозе вырас сувязны.

Як з-пад зямлі вырас (нечакана паявіўся). Перад падарожнікамі вырас горад.

|| незак. выраста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)