ца́рскі в разн. знач. ца́рский;

ц. ўказ — ца́рский ука́з;

ц. рэжы́м — ца́рский режи́м;

~кая раско́ша — ца́рская ро́скошь;

~кая гарэ́лкахим. ца́рская во́дка;

~кія дзве́рыцерк. ца́рские врата́;

ц. абе́д — ца́рский обе́д;

~кі стол — ца́рский стол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Любі́ж ’месца, дзе знаходзіцца крыніца з пітной вадой’, ’прыгожае з выгодамі месца’ (горац., стол., Яшк.), ст.-польск. lubieżраскоша, прывабнасць, грацыя’. Суфікс ‑іж з ‑еж, які павінен быў бы быць у прасл. ‑ěžь, аднак у прасл. мове гэты суфікс мае форму ‑ežь. Таму для бел. любіж трэба дапусціць існаванне дзеяслова на ‑ěti, з якога дадзеная лексема ўтварылася (⁺любець). Адпаведнікі да яе: рус. амур. любе́ть ’любіць’, мала- і велікапольск. lubieć ’тс’. Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 69–70), Сцяцко (Афікс. наз., 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шык, ‑у, м.

1. Раскоша; форс, элегантнасць. Ого! З шыкам жывеш! Можна пазайздросціць. Шамякін. [Жончына] заўсёднае сціплае і простае ўбранне нібы супярэчыла таму шыку, з якім апранаўся Луцкевіч. Машара. // Асаблівым паводзіны, манеры, разлічаныя на тое, каб паказаць сябе перад кім‑н. Казіная ножка — асаблівы шык і вызначае пераважна тых, хто служыць ва ўзводзе пешай разведкі. Навуменка. З пэўным шыкам, частуючы Косцю «Казбекам»,.. [Грушэўскі] падміргнуў: — Усе мы не без граха. Карпюк.

2. у знач. вык. Разм. Задавальняе ў вышэйшай ступені, з’яўляецца найлепшым. Цяпер па модніц люба глянуць: Уборы — шык, адменны густ!.. Бачыла.

[Фр. chic.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́га ’догляд, пялегаванне, ласка’, не́жны ’прывучаны да ласкавага абыходжання, далікатны’, параўн.: А ты, Аўдулька, нежная дитятка! / Ти пиринясеш ты матулькину негу / К свёкру на падвору? (чэрык., Рам. 8, 197), рус. не́гараскоша, пяшчота, ласка’, не́жный ’пяшчотны, далікатны’, чэш. něha, něžný ’тс’ (з рус., гл. Махэк₂, 394), славен. nega ’догляд, пялегаванне’, nežen ’далікатны, пяшчотны’, серб.-харв. не̏га, не̏жан ’тс’, балг. не́га, не́жен ’тс’, макед. нега, нежен ’тс’. Прасл. *něga, роднаснае лат. naigât ’мець патрэбу, жадаць’, збліжаюць таксама са ст.-інд. sníhyati ’любіць’ (Махэк₂, 394; сумненні ў Фасмера, 3, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абяздо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяздоліць.

2. у знач. прым. Няшчасны, прыгнечаны; пазбаўлены самага неабходнага. Расказваючы гісторыю аднаго з курганоў, Янка Купала малюе вобраз музыкі-гусляра, абаронцы інтарэсаў прыгнечаных і абяздоленых людзей. Шкраба. [Пятрусь:] — Я расказаў табе вельмі не многа з таго, што займала мае думы. Самыя звычайныя рэчы: што ёсць раскоша і беднасць, сіла і бяспраўнасць і што ў той спрадвечная барацьбе класаў ёсць адна найвышэйшая мара: здабыць шчасце для абяздоленага чалавека. Скрыган. / у знач. наз. абяздо́лены, ‑ага, м.; абяздо́леная, ‑ай, ж. Усе сустрэчныя, думалася, пазіраюць на яе [Жарынку], як на няшчасную, абяздоленую. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уляпі́ць, уляплю, улепіш, улепіць; зак.

1. што. Уставіць, урабіць што‑н. пры дапамозе лепкі. Уляпіць мазаіку ў сцяну.

2. што, каму. Разм. Моцна ўдарыць, выцяць. Злаўчыўшыся, .. [Каржаневіч] так уляпіў у вуха Вергнеру, што той ледзь устояў на нагах. Гурскі. // Збіць каго‑н. [Пятрусь:] — Калі аконам з парабкамі памкнуліся заняць хлеў, дык яму так уляпілі хлопцы, што той ледзьве ўцёк. Гартны.

3. што, каму. Разм. Ужываецца замест дзеясловаў даць, паставіць і пад. пры ўзмацненні або нечаканасці дзеяння. Уляпіць вымову. Уляпіць вучню двойку. □ [Бялькевіч:] — Ну, вінаватыя. Але ж гэтакі штраф уляпіць — дзесяць працадзён! Мнагавата! Савіцкі.

4. што. Разм. Патраціць на што‑н. «Ой, якая раскоша! Усяго накупілі. Ой, шалёныя ж грошы за ўсё гэта ўляпілі!..» Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бага́цце, ‑я, н.

1. Матэрыяльныя каштоўнасці, грашовыя накапленні. Іменна ў пачатковы перыяд таварнага абарачэння ў грошы ператвараецца толькі лішак спажывальных вартасцей. Такім чынам золата і серабро самі сабой становяцца грамадскім выражэннем лішку, або багацця. Маркс. // Раскоша, шыкоўнасць. Багацце абсталявання. Багацце ўбрання.

2. Наогул маёмасць, набытак. [Ахрэм] у нас вартаўнік вялікага багацця — усёй калгаснай жывёлы. Кавалёў. // Мноства чаго‑н. Багацце тавараў. Багацце фактычнага матэрыялу. // Нешта асабліва каштоўнае сярод іншага. Але сапраўдным багаццем і гонарам запаведніка з’яўляюцца бабры. В. Вольскі. Маё багацце — песня любай ліры. Кляшторны.

3. Сукупнасць прыродных рэсурсаў. Прыродныя багацці. Багацце жывёльнага свету. Багацце расліннага покрыву. □ Травяное багацце лугу ўначы запахла на ўсю сваю духмяную сілу. Быкаў.

4. Мноства разнастайных якасцей. Духоўнае багацце савецкага чалавека. Багацце акцёрскай палітры. Інтанацыйнае багацце верша. Багацце колераў. Багацце пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Корм ’ежа жывёлы’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк., Сержп. Пр., Яруш.). Укр. корм, рус. корм ’тс’, ст.-слав. кръма, балг. кърма, серб.-харв. кр́ма, славен. kŕma ’тс’, польск. karm, чэш. krm, славац. krm, в.-луж. korm, н.-луж. kjarm ’тс’. Прасл. kъrmъ першапачаткова ’тлустая ежа’, як аб гэтым можна меркаваць паводле ст.-слав. кръмль ’раскошнае жыццё, раскоша’ і такіх адпаведнікаў, як прасл. skormъ (ст.-рус. скоромъ ’тлушч’, польск. skrom ’тс’ і інш.). Тады kъrmъ і skoromъ суадносяцца як аблаўтныя ступені і.-е. (s)korm‑/(s)kr̥m‑ (гл. Мартынаў, Этимология–1968, 17; Вештарт, Лекс. Палесся, 141). Спроба суаднесці прасл. kъrmъ з літ. šérti ’карміць’ (Сольмсен KZ, 35, 483; Бэццанбергер BB, 17, 222) не пераконвае, бо пры гэтым дапускаецца чаргаванне гутуральных і m‑суфіксацыя для славянскага назоўніка. Параўн. Петлева, Этимология–1974, 16–19. Іншыя этымалогіі неверагодныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́скошь ж.

1. раско́ша, -шы ж.; ро́скаш, -шы ж.; бага́цце, -цця ср.;

ро́скошь обстано́вки ро́скаш (бага́цце) абсталява́ння;

жить в ро́скоши жыць у раско́шы (у ро́скашы);

2. (изобилие) бага́цце, -цця ср.;

ро́скошь ю́жной приро́ды бага́цце паўднёвай прыро́ды;

позво́лить себе́ ро́скошь сде́лать что́-л. дазво́ліць сабе́ раско́шу зрабі́ць што-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Капаючы, раскідаць; разрыць. Грыша хутка раскапаў зямлю, дастаў пакунак. Якімовіч. Авяр’ян раскапаў рыдлёўкай снег, выграб з калдобін ваду і зноў заняў сваё месца. Пташнікаў. // Капаючы, зрабіць або пашырыць што‑н. (яму, адтуліну, канаву і пад.). — А можна ж бліжэй праехаць, — падумаў Каваль, узрадаваны здагадкай. — Напрасткі! Раскапаць катлаван і пракласці трасу. Савіцкі. Мінулым летам расчысцілі мы .. [азярцо], раскапалі, люстранога карпа ў ім разводзілі. Краўчанка. // Капаючы, знайсці, выявіць што‑н. у зямлі, пад зямлёй. Раскапаць скарб.

2. перан. Дэталёва разабрацца ў чым‑н. [Балук:] — А я, бацька, вось як мяркую. Калі да нас прыйдзе Саўка і раскапае тое, што яму трэба, дык яго трэба пусціць. Колас. // Знайсці, выявіць што‑н. у выніку пошукаў. Недзе ў старым часопісе [Сяргей] раскапаў чарцяжы. Шыцік.

3. Правесці раскоша чаго‑н. Раскапаць руіны старажытнай крэпасці. □ Еўстафій Тышкевіч раскапаў каля 1000 курганоў і перадаў у музей вялікую калекцыю сваіх знаходак. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)